Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР
19.04.2010
—
Новости Политики
|
У Лёндане адбылася 27-ая сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі сэсіі ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні.Былі заслуханыя справаздачы кіраўніцтва Рады і сэктараў. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы адукацыйнай і культурніцкай дзейнасьці ў Беларусі, спрыяньню росту нацыянальнай сьвядомасьці. Удзельнікі сэсіі разгледзелі плян дзеяньняў на бліжэйшы час і пэрспэктывы супрацоўніцтва з палітыкамі ЗША, Канады і эўрапейскіх краінаў, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі. Сэсія Рады БНР прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасьці са Статутам Рады, адбыліся выбары кіраўніцтва. Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераабраная Івонка Сурвіла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лёндане адбылася 27-ая сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
|
|