Камісіі вераць, што ў гендырэктара “Беларуськалія” акрамя аўтамабіля нічога няма. 21.by

Камісіі вераць, што ў гендырэктара “Беларуськалія” акрамя аўтамабіля нічога няма

19.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падобна, Мінскую абласную выбарчую камісію не цікавяць дзіўныя парадоксы ў дэкларацыях аб прыбытках праўладных кандыдатаў, якія кідаюцца ў вочы звычайным выбаршчыкам.

У газету абласной вертыкалі “Мінская праўда” патэлефанаваў жыхар горада Салігорска і звярнуў увагу журналістаў на дзіўны, па ягоным меркаванні, факт. У аднаго з кандыдатаў па Салігорскай паўночнай выбарчай акрузе №55 - генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларуськалій” да 55 гадоў ва ўласнасці ёсць толькі легкавы аўтамабіль, і гэта прытым, што прыбытак генеральнага дырэктара за 2009 год склаў больш 156 мільёнаў рублёў.

У той жа час яго канкурэнт у гэтай акрузе, дзяжурны кантрольна-прапускнога пункта, валодае не толькі легкавым аўтамабілем, але кватэрай, жылым домам і гаражом, хоць яго прыбытак у 2009 годзе ў дзесяць разоў меншы.

Старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксей Васільеў, каментуючы гэтую калізію ў інтэрв'ю абласной газеце, абмежаваўся канстатаваннем таго, што прэтэнзій з Салігорска ў абласную камісію не паступала, а раённыя тэрытарыяльныя камісіі абавязкова правяраюць дакладнасць звестак аб прыбытках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падобна, Мінскую абласную выбарчую камісію не цікавяць дзіўныя парадоксы ў дэкларацыях аб прыбытках праўладных кандыдатаў, якія кідаюцца ў вочы звычайным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика