У Беларусі нарматыўна ўрэгуляваны працэдуры вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць некаторых відаў работ
21.04.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ № 185 "Аб некаторых пытаннях абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі работ па будаўніцтве, утрыманні і рамонце аб'ектаў садоўніцкіх таварыстваў". Дакументам зацверджаны пералік работ па будаўніцтве, утрыманні і рамонце аб'ектаў садоўніцкіх таварыстваў, абароты па рэалізацыі якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць. Пералік змяшчае наступныя віды работ: падрыхтоўка і выдача зыходна-дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны рамонт і добраўпарадкаванне; перадпраектныя, праектна-пошуковыя работы, што выконваюцца па дагаворах падраду (субпадраду); адвядзенне зямельных участкаў для будаўніцтва, падрыхтоўка тэрыторыі будаўніцтва; правядзенне дзяржаўнай экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі; будаўнічыя, іншыя спецыяльныя мантажныя і пусканаладачныя работы, што выконваюцца на аб'ектах садоўніцкіх таварыстваў па дагаворах падраду (субпадраду), у тым ліку пры правядзенні бягучага рамонту; добраўпарадкаванне і азеляненне, якое ажыццяўляецца ў межах зямельных участкаў агульнага карыстання садоўніцкіх таварыстваў; прадастаўленне будаўнічых машын і механізмаў для выканання будаўнічых, іншых спецыяльных мантажных і пусканаладачных работ; ажыццяўленне функцый аўтарскага нагляду, тэхнічнага нагляду, заказчыка, забудоўшчыка. Зацвярджэнне ўказам гэтага пераліку забяспечыць нарматыўнае рэгуляванне працэдуры вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць названых відаў работ у адпаведнасці з Падатковым кодэксам. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ № 185 "Аб некаторых пытаннях абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі...
|
|