Янукевіч: "Несапраўдныя выбары ў несапраўдныя саветы"
26.04.2010
—
Новости Политики
|
Сапраўдных выбараў не было, але ўдзельнічаць у кампаніі было варта, каб атрымаць прыхільнасьць насельніцтва і выкрыць мэханізмы фальсыфікацый. Такую выснову па выніках выбарчай кампаніі зрабілі лідэры Беларускага незалежніцкага блёку. Паводле папярэдніх зьвестак, ніхто з кандыдатаў ад Беларускага народнага фронту, "Маладой Беларусі" і руху "За свабоду" ня здолеў атрымаць дэпутацкі мандат. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што мінулую кампанію ўвогуле нельга назваць выбарамі: "У нейкай ступені сымбалічна, што ў гэтыя несапраўдныя саветы адбыліся такія несапраўдныя выбары. Сёньня мы можам з поўнай упэўненасьцю сказаць, што ўсе гэтыя зьмены выбарчага заканадаўства, якія рабіліся напярэдадні выбараў, ня толькі не паўплывалі на большую свабоду падчас гэтых выбараў: пасьля ўнясеньня гэтых зьменаў у выбарчае заканадаўства мы пабачылі значна больш нахабныя і значна больш бессэнсоўныя парушэньні". "Мы хацелі, каб у выніку кампаніі ў грамадзтве павялічваўся пратэстны настрой, каб людзі больш ведалі ўвогуле пра сытуацыю ў краіне і больш ведалі пра альтэрнатыву, а яна ёсьць, каб людзі больш ведалі пра мэханізмы фальсыфікацый выбараў". "Самае галоўнае зараз і для нас, для дэмакратычнай супольнасьці, і для нашых партнэраў у цывілізаваных краінах — цьвёрда сказаць: гэтыя выбары абсалютна нельга прызнаваць, яны сфальсыфікаваныя, выбараў не было. І кожныя наступныя выбары, калі, як мінімум, незалежны кандыдат ня будзе мець магчымасьць разам з уладай лічыць галасы, мы ніколі не прызнаем. Калі ня будзе нашых прадстаўнікоў на прэзыдэнцкіх выбарах у камісіях, то такія выбары ня будуць прызнаныя". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдных выбараў не было, але ўдзельнічаць у кампаніі было варта, каб атрымаць прыхільнасьць насельніцтва і выкрыць мэханізмы фальсыфікацый. Такую выснову па...
|
|