Тры дэпутаты ад БХД. 21.by

Тры дэпутаты ад БХД

26.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў сябар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Цюлькоў.Пра гэта паведаміў Павел Севярынец. Ён перамог у Прамысловай акрузе № 22.

Нават у скрынях датэрміновага галасавання ветэрынар Цюлькоў перамог у некалькі галасоў. Перавага ж у асноўны дзень была больш істотнай. Супернікам Цюлькова быў намеснік дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання.

У Аўсянкаўскай сельскай акрузе ў Горацкім раёне перамагла настаўніца Жанна Шчарбініна, кампанію якой у рэгіёне актыўна праводзілі сябры Руху «За Свабоду». Яна набрала 42%.

Праўда, яна стала дэпутатам толькі сельсавету. У райсавет Шчарбініной трапіць не атрымалася. Тут яна атрымала толькі 22% галасоў.

Таксама дэпутатам па Сідрынскім сельсавеце ў Кобрынскім ране стаў Віктар Бардзюг. Ён быў адзіным сябрам БХД, які балатаваўся па безальтэрнатыўнай акрузе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў сябар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Цюлькоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика