Беларусь і Германія маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў энергетыцы і лагістыцы. 21.by

Беларусь і Германія маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў энергетыцы і лагістыцы

29.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з прэм'ер-міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург (ФРГ) Матыясам Платцэкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь і федэральная зямля Брандэнбург плануюць падпісаць дзве сумесныя дэкларацыі: аб намерах па развіцці супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання аднаўляльнай энергіі і аб намерах па развіцці супрацоўніцтва ў сферах лагістыкі і эканамічнай кааперацыі. "Для Беларусі гэтыя тэмы з'яўляюцца актуальнымі і ўпісваюцца ў дзяржаўную стратэгію работы беларускага ўрада. Прэм'ер-міністр Беларусі таксама падкрэсліў, што двухбаковыя сустрэчы апошнім часам становяцца рэгулярнымі. Калі на першай сустрэчы ў 2007 годзе абмяркоўваліся агульныя пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі з зямлёй Брандэнбург, то ўжо ў 2009 годзе бакі гаварылі аб канкрэтных праектах, абмяняліся дэлегацыямі, паглядзелі магчымасці адзін аднаго.

У складзе дэлегацыі зямлі Брандэнбург — прадстаўнікі дзелавых колаў рэгіёна, якія працуюць у такіх сферах, як альтэрнатыўная энергетыка, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі і вытворчасць прадуктаў харчавання, інфармацыйныя тэхналогіі, смеццеперапрацоўка і іншыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з прэм'ер-міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург (ФРГ) Матыясам Платцэкам, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика