Моладзь гатовая да мабілізацыі. 21.by

Моладзь гатовая да мабілізацыі

06.05.2010 11:29 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 траўня моладзевыя арганізацыі Беларусі прынялі «Мемарандум беларускай моладзі». 12 моладзевых структур вылучылі дзве абавязковых умовы да кандыдата ў прэзідэнты, узяўшы на сябе абавязак ажыццявіць мабілізацыйную кампанію.

У Мінску прайшоў круглы стол, у якім узялі ўдзел Малады Фронт, Моладзь БСДП (НГ), Моладзь БКДП, «Вольная моладзь», «Правы альянс» — усяго 12 моладзевых арганізацый. Моладзь вырашыла сфармуляваць уласнае стаўленне да прэзідэнцкай кампаніі.

«Вынікі ўсіх выбарчых кампаній, якія праходзілі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 году, былі сфальсіфікаваныя. Сумным пацверджаннем гэтага сталі вынікі прэзідэнцкіх „выбараў“ 2001 і 2006 гадоў і выказванні самога „пераможцы“ на гэтых „выбарах“, які абвясціў, што „выбары“ 2006 году былі сфальсіфікаваныя. У

сё гэта наводзіць нас на думку, што ў Беларусі немагчымы сумленны падлік галасоў выбаршчыкаў без шырокага грамадскага патрабавання праўдзівых вынікаў», — гаворыцца ў мемарандуме.

Менавіта таму моладзевыя арганізацыі падпісалі мемарандум галоўных патрабаванняў да кандыдатаў у прэзідэнты ад дэмакратычнага руху Беларусі.

«Па-першае, кожны палітык, які агучыў свае прэзідэнцкія амбіцыі, павінен ад пачатку сваёй перадвыбарчай дзейнасці заклікаць грамадзян Беларусі не толькі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, але і прыходзіць на галоўную плошчу Беларусі — плошчу Кастуся Каліноўскага, — каб разам дамагацца праўдзівых вынікаў галасавання.

Па-другое,

кожны кандыдат у прэзідэнты, які прадстаўляе дэмакратычны рух, павінен патрабаваць правядзення свабодных выбараў і адстойваць сапраўды рэальны падлік галасоў да поўнай перамогі. Мы заяўляем аб тым, што бярэм на сябе адказнасць за мабілізацыйную кампанію і арганізацыю вулічных пратэстаў пасля выбараў», — гаворыцца ў мемарандуме.
belaruspartisan.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 траўня моладзевыя арганізацыі Беларусі прынялі «Мемарандум беларускай моладзі». 12 моладзевых структур вылучылі дзве абавязковых умовы да кандыдата ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика