На дзяржпрадпрыемстве Уладзіміру Шылу далі адпрацаваць тры дні. 21.by

На дзяржпрадпрыемстве Уладзіміру Шылу далі адпрацаваць тры дні

06.05.2010 11:29 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А пасля да начальніка прыйшоў кагэбіст.

Уладзімір Шыла з Салігорска 6 мая звольнены з дзяржаўнага прадпрыемства. Яшчэ а 9 раніцы мужчыну ў кабінет выклікаў начальнік, які расказаў, што напярэдадні ў яго была размова ў адпаведных органах. Тэмай гутаркі было працаўладкаванне сп.Шылы.

Перад начальнікам была пастаўленае пытанне: альбо ты звальняеш Шылу, альбо ў цябе з’яўляюцца праблемы.

Уладзімір Шыла на новую працу ўладкаваўся толькі 3 мая. «Я ведаю, што падобнае можа адбыцца, але не думаў, што настолькі хутка. Гэтая сістэма абсалютна гнілая», — кажа Шыла.

Уладзімір не хоча называць прадпрыемства, дзе ён працаваў, каб потым не ўзніклі праблемы ў кіраўніцтва. Па адукацыі Уладзімір Шыла інжынер‑будаўнік, на прадпрыемстве працаваў таксама ў будаўнічым падраздзяленні.

Цікава, што да гэтага Уладзімір Шыла працаваў у недзяржаўнай будаўнічай фірме. Але потым яму паступіла прапанову змяніць працу. Прычым, запрашалі менавіта з дзяржпрадпрыемства.

Уладзімір Шыла — бацька вядомых у Салігорску моладзевых лідэраў Івана і Іллі. Сам Уладзімір таксама неаднаразова ўдзельнічаў у акцыях апазіцыі. За што некалькі разоў адбываў пакаранне на сутках. Удзельнічаў у Плошчы.


Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика