Алесь Міхалевіч распачаў актыўную перадвыбарчую кампанію. 21.by

Алесь Міхалевіч распачаў актыўную перадвыбарчую кампанію

06.05.2010 11:29 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падобна да таго, што Алесь Міхалевіч распачаў перадвыбарчую кампанію задоўга да яе афіцыйнага абвяшчэння. У міжнародны дзень інвалідаў ён перадаў Мінскай спецыялізаванай бібліятэцы для сляпых некалькі аўдыёкніг. Сярод іх — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча і «Адкуль наш род» Уладзіміра Арлова. Акрамя таго, Алесь Міхалевіч збіраецца перадаць згаданай бібліятэцы некалькі лінгафонных курсаў замежных моваў.

«Трэба праводзіць палітыку па інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадскія і эканамічныя працэсы. Так, у краінах Еўрапейскага саюза сляпыя людзі часта працуюць перакладчыкамі-сінхраністамі. Нам трэба ствараць магчымасці такой самарэалізацыі ў Беларусі», — заўважыў А. Міхалевіч.

У 1992 годзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі з 17 краін адзначылі першы агульнаеўрапейскі Дзень барацьбы за роўныя правы і супраць дыскрымінацыі. Цяпер такія акцыі праводзяцца штогод 5 траўня.


belaruspartisan.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падобна да таго, што Алесь Міхалевіч распачаў перадвыбарчую кампанію задоўга да яе афіцыйнага абвяшчэння. У міжнародны дзень інвалідаў ён перадаў Мінскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика