Лукашэнка паўтарыў савецкую версію гісторыі вайны. 21.by

Лукашэнка паўтарыў савецкую версію гісторыі вайны

07.05.2010 21:46 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выступаючы сёньня ў Менску на ўрачыстай нарадзе да 65-годзьдзя Перамогі, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра недапушчальнасьць перагляду вынікаў ІІ Усясьветнай вайны.

«У кагосьці так і сьвярбяць рукі перапісаць гісторыю, прынізіць і нават растаптаць ўсенародны подзьвіг і памяць пра яго. Дайшло нават да такіх дзікіх разважаньняў, што Беларусь нібыта змагалася не з фашызмам, а за сваю незалежнасьць ад іншых братэрскіх савецкіх рэспублік, што ў гады акупацыі ў нас ледзьве не вялася грамадзянская вайна, а палова Беларусі сышла ў паліцаі ці служыла немцам. Такая абраза і гнюсная подласьць не ўкладаецца ў галаве нармальнага чалавека».

Лукашэнку стала «страшна, што гэта неверагодная хлусьня сыходзіць адтуль, адкуль яе менш за ўсё можна было чакаць беларусам». У гэтай сувязі ён параіў «пісакам і лжэвяшчальнікам спачатку паглядзець, што робяць з гісторыяй у іх уласнай краіне, як выварочваюць праўду, прыніжаюць сапраўдных патрыётаў і з каго лепяць герояў»:

«І калі ёсьць кучка такіх маральных вырадкаў, якім блізкая ідэя (тут Лукашэнка перайшоў на беларускую мову — РС) «незалежнасьці Беларусі ў новай Эўропе Адольфа Гітлера», — яны нам вядомыя. Мы ведаем, каму служылі іхныя куміры ў гады Вялікай Айчыннай, і абсалютна зразумела, чыімі лёкаямі яны зьяўляюцца сёньня».


Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступаючы сёньня ў Менску на ўрачыстай нарадзе да 65-годзьдзя Перамогі, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра недапушчальнасьць перагляду вынікаў ІІ Усясьветнай вайны....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика