Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання
19.05.2010
—
Новости Политики
|
![]() Вазняк быў затрыманы а 12-й гадзіне падчас ператрусу на мінскім офісе кампаніі «Гавары праўду». Журналіст праходзіць як падазраваны па крымінальнай справе па артыкуле 250 КК (распаўсюджванне лжывай інфармацыі пра тавары і паслугі). Мерай стрымання для Вазняка абранае змяшчэнне ў ІЧУ. Праз нейкі час тая самая працэдура паўтарылася з міжнародным сакратаром АГП Андрэем Дзмітрыевым. Ён таксама змешчаны ў ізалятар. Лідэра кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева прывезлі ў Ленінскае РУУС праз 10 гадзін пасля пачатку ператрусу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны рэдактар газеты |
|