Гары Паганяйла: “Мы лічым, што справа мае палітычную афарбоўку”. 21.by

Гары Паганяйла: “Мы лічым, што справа мае палітычную афарбоўку”

19.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учарашнія затрыманні і ператрусы ў кватэрах актывістаў грамадскай ініцыятывы “Гавары праўду!” пракаментаваў юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары ПАГАНЯЙЛА.

-- Адметным у гэтай справе з’яўляецца тое, што, па нашай інфармацыі, нікому з затрыманых і прайшоўшых следчыя дзеянні не аб’явілі аб тым, па якой канкрэтна крымінальнай справе праводзяцца следчыя дзеянні, -- кажа Гары Пятровіч. -- Калі яны падазроныя, то чаму не тлумачыліся правы падазроных? А допыты ў якасці сведкаў пры такіх умовах з’яўляюцца грубым парушэннем дзеючага крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, бо пры ператрусе канфіскаванне маёмасці магло праводзіцца толькі ў падазроных і асоб, якія маюць прыналежнасць да якога-небудзь злачынства. Пры такіх умовах мы лічым, што справа мае палітычную афарбоўку, ідзе ціск на грамадскіх актывістаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, з тым каб паралізаваць волю тых самых актывістаў. Хоць гэта з’ява не новая для краіны. З улікам разумення беларускай улады.

-- Ці будзе нейкая рэакцыя з боку Беларускага Хельсінкскага камітэта?

-- Рэакцыя будзе, калі мы атрымаем поўную карціну таго, што адбылося. Назбіраем інфармацыю і абавязкова выступім з заявай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учарашнія затрыманні і ператрусы ў кватэрах актывістаў грамадскай ініцыятывы “Гавары праўду!” пракаментаваў юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика