Палітычны пагром кампаніі “Гавары праўду!” (Абнаўляецца). 21.by

Палітычны пагром кампаніі “Гавары праўду!” (Абнаўляецца)

19.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ФЯДУТА: “Нават следчыя, якія прыязджалі ў кватэры нашых актывістаў, не разумелі, што шукаць апроч носьбітаў інфармацыі…”

Сёння ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя каардынатараў, экспертаў і актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”.

Нагадаем, што ўчора ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны адбываліся ператрусы ў офісах кампаніі “Гавары праўду!”, а таксама на кватэрах грамадскіх актывістаў, якія з ёй супрацоўнічаюць.

Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі эксперты кампаніі Аляксандр Фядута, Аляксандр Уліцёнак, каардынатар кампаніі Таццяна Процька, актывіст Мікалай Пахабаў, старшыня партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.

Напачатку эксперты выступілі з ацэнкай учарашніх падзей. Вось пра што яны гаварылі:

Аляксандр Уліцёнак:

-- Скажу, што, працуючы як журналіст у дэмакратычным руху Беларусі, я ўпершыню стаў сведкам такой маштабнай, аднамомантавай і ўражваючай акцыі па  скасаванні працы арганізацыі, якая паўнавартасна працуе па сутнасці толькі адзін квартал.

 Аляксандр Фядута:

-- Учора адбылася паказальная аперацыя, якую можна назваць пагромам грамадзянскіх актывістаў. Што насамрэч адбылося? У адзін і той жа час улада прадпрыняла рэпрэсіўныя меры ў адносінах да актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”. Гэта была спланаваная акцыя. Таму што з інтэрвалам ад паўгадзіны да гадзіны ў экспертаў кампаніі, лідэраў кампаніі, у тых, хто быў шараговым актывістамі кампаніі, пачаліся вобыскі на кватэрах. Адначасова прадстаўнікі сілавых структур увайшлі ў цэнтральны офіс, дзе знаходзіліся кіраўнікі кампаніі “Гавары праўду!”. Гэта афіцыйна зарэгістраваны офіс. Ён зарэгістраваны гісторыка-даследчай арганізацыяй “Рух наперад”. Адначасова з усіх рэгіёнаў Беларусі стала паступаць інфармацыя, што вобыскі праходзяць і там. Тое, якія сілы былі мабілізаваны, сведчыць пра тое, якое значэнне ўлада надавала гэтай акцыі. Чаму было зроблена менавіта так? Паказальна, адначасова… Нават следчыя, якія прыязджалі ў кватэры нашых актывістаў, не разумелі што шукаць апроч носьбітаў інфармацыі, не маглі адказаць ні на якія пытанні. Актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” не займаліся палітыкай. Яны займаліся выказваннем сваёй грамадзянскай пазіцыі наконт тых пытанняў, па якіх кожны грамадзянін Беларусі мае законнае права выказацца. Па-першае, гэта якасць працы беларускай улады. У адзін дзень жыхары Беларусі атрымалі паштоўкі з прапановай паставіць адзнаку гэтай уладзе. Па-другое, актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” пачалі выпраўляць тую несправядлівасць, якую ўлада дапусціла да аднаго з найвялікшых сыноў Беларусі – Васіля Уладзіміравіча Быкава. Пасля таго як было абвешчана, што пачынаецца збор подпісаў у падтрымку таго, каб адна з вуліц Мінска насіла яго імя, за дзевяць дзён толькі ў Мінску было сабрана больш за 10 тысяч подпісаў. У Гродне – 900 подпісаў. Стала зразумела, што такімі тэмпамі тыя лічбы, якія абяцаў агучыць лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў (а гэта 50 тысяч у Мінску і 5 тысяч – у Гродне), будуць дасягнуты. Тэмпы, якія былі набраны, – самыя вялікія з усіх, якія ў нейкай акцыі мела грамадзянская супольнасць і апазіцыйныя партыі пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта звязана з тым, што людзей аб’ядноўвала агульная ідэя. Мы ўбачылі, што ёсць нешта, з чым можна ісці да людзей. Людзі не баяліся ставіць свае подпісы і пакінуць свае хатнія адрасы, ведаючы, як улада ставіцца да памяці Васіля Быкава.

Што далей? Па-першае, збор подпісаў працягнецца. Па-другое, мы зробім усё магчымае, каб нашы калегі, а на сённяшні дзень гэта тры чалавекі – лідэр кампаніі лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Някляеў, журналіст, сябра партыі “Справядлівы свет” Сяргей Вазняк, міжнародны каардынатар АГП Андрэй Дзмітрыеў, якія зараз у СІЗА, – хутчэй выйшлі на свабоду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ФЯДУТА: “Нават следчыя, якія прыязджалі ў кватэры нашых актывістаў, не разумелі, што шукаць апроч носьбітаў інфармацыі…” Сёння ў Мінску прайшла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика