Аляксей Грышын стаў уладальнікам прэміі Прэзідэнта Беларускі спартыўны Алімп
20.05.2010
—
Новости Политики
|
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2010 года ў памеры 350 базавых велічынь прысуджана спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Аляксею Грышыну. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 мая. Як адзначылі ў прэс-службе, прэмія Аляксею Грышыну прысуджана за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах і заваяванне залатога медаля на ХХІ зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў г. Ванкуверы (Канада), актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2010 года ў памеры 350 базавых велічынь прысуджана спартсмену-інструктару... |
|