Бакіеў зьехаў зь Беларусі?
25.05.2010
—
Новости Политики
|
Днямі зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў пакінуў Беларусь і знаходзіцца на адпачынку ў Турэччыны, паведаміла "Інтэрфаксу" дыпляматычная крыніца ў Маскве.Паводле яе словаў, Бакіеў знаходзіцца на курорце Белек. Пакуль невядома колькі часу зойме адпачынак Бакіева, і ці наогул ён вернецца ў Беларусь.
Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма. У аўторак амбасада Турэччыны ў Бішкеку заявіла, што Бакіева на тэрыторыі іх краіны няма. Прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў "Свабодзе", што запыт на экстрадыцыю Курманбека Бакіева цяпер вывучаецца: "Рашэньне па гэтым запыце будзе прынятае цягам месяца, калі не спатрэбіцца дадатковых экспэртыз". У Беларусь Бакіеў прыляцеў 19 красавіка пасьля таго, як уцёк з Кіргізстану. Тут ён знаходзіцца пад пэрсанальнай абаронай А. Лукашэнкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў пакінуў Беларусь і знаходзіцца на адпачынку ў Турэччыны, паведаміла "Інтэрфаксу" дыпляматычная крыніца ў...
|
|