БХД і АГП пагадзіліся наконт вылучэння адзінага кандыдата
26.05.2010 19:21
—
Новости Политики
|
Вынікам перамоваў, праведзеных паміж Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыяй стала дасягненне пагаднення аб тым, што вылучэнне Адзінага кандыдата адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае як прапановы БХД, так і АГП. Нагадаем, згодна прапановы хрысціянскіх дэмакратаў, Адзіным кандыдатам ад незалежніцкіх праеўрапейскіх дэмакратычных сілаў павінен стаць той, збярэ найбольшую ініцыятыўную групу ў сваю падтрымку. АГП прапанавала назваць Адзіным таго, хто пераможа па выніках правядзення першасных выбараў (праймерыз) адначасова ў некалькіх гарадах Беларусі. Гэтыя прапановы аб’яднаныя ў падрыхтаваным БХД дакуменце «Парадак вылучэння Адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі». Зараз вядуцца перамовы па ўзгадненні працэдуры з іншымі правацэнтрысцкімі сіламі (БНБ, Рух «За свабоду», Партыя БНФ), а таксама з больш шырокім спектрам праеўрапейскіх дэмакратычных сілаў. «Я лічу вельмі істотным крокам той факт, што мы прыйшлі да агульнай пазіцыі ў працэсе вылучэння Адзінага кандыдата з АГП — адной з самых уплывовых дэмакратычных сілаў Беларусі, — пракаментаваў дасягнутае пагадненне Віталь Рымашэўскі. — Безумоўна, цяпер шансы на вылучэнне Адзінага кандыдата ад праеўрапейскіх незалежніцкіх сілаў павялічваюцца». «Для нас застаецца стратэгічнай мэтай вылучэнне Адзінага кандыдата, і мы ідзем да гэтай мэты рознымі шляхамі. Адзін з іх — вылучэнне Адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Мы задаволеныя тым, што ў перамовах з БХД адносна працэдуры вылучэння зроблены вялікі крок наперад. Мы ўпэўненыя, ёсць перспектыва далучэння да гэтага працэсу і іншых сілаў, якія пазіцыянуюць сябе на правым флангу беларускай палітыкі», — сказаў Анатоль Лябедзька. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бакі дамовіліся, што вылучэнне адзінага адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае прапановы абедзвюх партый. Вынікам перамоваў, праведзеных...
|
|