Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Азербайджан. 21.by

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Азербайджан

03.06.2010 11:35 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня прыбыў з афіцыйным візітам у Азербайджан, паведамляе азербайджанскае дзяржаўнае агенцтва Азер Тадж.

У міжнародным аэрапорце імя Гейдара Аліева, упрыгожаным сцягамі дзвюх дзяржаў, у гонар беларускага прэзідэнта быў пашыхтаваны ганаровы каравул.

Лукашэнку сустрэлі першы намеснік прэм’ер‑міністра Азербайджана Ягуб Эйюбаў і іншыя афіцыйныя асобы.

У спецыяльным салоне аэрапорта для высокапастаўленых гасцей адбылася кароткая пратакольная сустрэча паміж першым намеснікам прэм’ер‑міністра Азербайджана і прэзідэнтам Беларусі.

Як паведамляе прэс‑служба кіраўніка беларускай дзяржавы,

Аляксандр Лукашэнка ў Баку правядзе шэраг перамоў са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым,

па выніках якіх чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў у сферы эканомікі, інфарматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, сацыяльнай абароны, аховы навакольнага асяроддзя, статыстыкі.

Праграмай візіту прэзідэнта Беларусі, які завершыцца 4 чэрвеня, запланавана таксама сустрэча з прэм’ер‑міністрам Азербайджана Артурам Расі‑задэ, наведванне прамысловых і культурных аб’ектаў сталіцы, знакавых для азербайджанскага народа месцаў.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня прыбыў з афіцыйным візітам у Азербайджан, паведамляе азербайджанскае дзяржаўнае агенцтва Азер Тадж. У міжнародным аэрапорце імя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика