Шэйман адправіўся ў турнэ па Лацінскай Амерыцы
03.06.2010 12:57
—
Новости Политики
|
З 27 траўня па 9 чэрвеня беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынём беларуска‑венесуэльскай камісіі Віктарам Шэйманам наведвае Лацінскую Амерыку. Пра гэта на брыфінгу ў Мінску паведаміў прэс‑сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Паводле яго словаў, 2 чэрвеня дэлегацыя правяла перамовы на Кубе наконт зборачных і сервісных цэнтраў для беларускай аўтатрактарнай тэхнікі. Далей Віктар Шэйман наведае Балівію, Эквадор і Венесуэлу. Чакаецца, што там абмяркуюць пытанні аб супрацоўніцтве ў нафта‑газавай галіне, горна‑руднай, аўтамабільнай, будаўнічай прамысловасцях, а таксама пра пастаўкі беларускай аўтатрактарнай тэхнікі і сельскагаспадарчага абсталявання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 27 траўня па 9 чэрвеня беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынём беларуска‑венесуэльскай камісіі Віктарам Шэйманам наведвае Лацінскую Амерыку. Пра гэта на...
|
|