Пасол Швецыі: Адносіны з Беларуссю ва Усходнім партнёрстве развіваюцца не так хутка
03.06.2010 18:58
—
Новости Политики
|
"Ёсць нагода для аптымізму. Усходняе партнёрства — ініцыятыва на перспектыву, і не трэба чакаць, што за год адбудуцца радыкальныя змяненні. Думаю, трэба мець цярпенне і вынік будзе", — сказаў дыпламат. Пры гэтым ён адзначыў, што супрацоўніцтва ў рамках праграмы больш прасунулася ў двухбаковым фармаце, чым шматбаковым. Найбольш плённым ён назваў узаемадзеянне краін ЕС з Украінай, паколькі бакі ўжо дайшлі да абмеркавання рэальных праектаў у шэрагу сфер, напрыклад гандлі і энергетыцы. Шведскі пасол выказаўся за пошук кампрамісу паміж Беларуссю і Еўрапарламентам адносна беларускага прадстаўніцтва ў Еўранесце. Ён таксама лічыць неабходным як мага хутчэй адкрыць у Мінску офіс прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі, якая ў структуры Еўрасаюза "надзяляецца ўсё большымі паўнамоцтвамі". Стэфан Эрыксан правёў прэсавую канферэнцыю цалкам па-беларуску Адметна, што журналісты задавалі амбасадару пытанні па-беларуску і па-руску, а ён усе адказы даваў выключна на беларускай мове, адзначае "Радыё свабода". Журналістаў зацікавіла, як ставіцца да беларускай мовы амбасадара насельніцтва, асабліва калі ён выяжджае ў рэгіёны, і ці ведае хто-небудзь яшчэ з замежных дыпламатаў беларускую мову: "Ёсць і іншыя амбасадары. Напрыклад, мой літоўскі калега таксама нядрэнна размаўляе. Узімку мы нават стварылі нефармальны клюб беларускамоўных амбасадараў. Туды ўваходзілі таксама польскі амбасадар Літвін і ўкраінскі — Ліхавы. Абодва яны, на вялікі жаль, ужо пакінулі Беларусь. Але прыехаў новы ўкраінскі амбасадар спадар Бяссмертны, і ён, між іншым, вельмі добра размаўляе па-беларуску. А я ніколі не шкадаваў, што пачаў займацца беларускай мовай. Адносіны да маёй беларускай мовы выключна станоўчыя. І ў рэгіёнах — таксама. Бывае, канечне, што даводзіцца размаўляць з людзьмі, якія аддаюць перавагу расійскай мове, але яны ўсе разумеюць па-беларуску". Жывую трансляцыю прэс-канферэнцыі з Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"З Беларуссю рухаемся наперад, але не так хутка, як хацелася б", — заявіў пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан
|
|