Прэтэндэнты ў кандыдаты: шчыльнасьць на квадратны мэтар вельмі высокая
05.06.2010
—
Новости Политики
|
![]() Як рыхтуюцца да прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі патэнцыйныя кандыдаты? Вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук зрабіў сёньня прэзэнтацыю сваёй перадвыбарчай праграмы ў Берасьці. Гэта другая паездка пасьля Горадні. На сустрэчу прыйшло каля 90 чалавек. Анатоль Лябедзька распавёў:«Людзі з розных структураў, арганізацый, шмат прадпрымальнікаў, дэпутат мясцовага Савету. Шмат пытаньняў, якія тычацца ня толькі праграмы „Мільён працоўных месцаў“. Мы, канечне ж, гатовы і падпраўляць некаторыя моманты. Для нас гэта вельмі добрая рэпэтыцыя, калі мы можам адчуць пульс, які б’ецца ў тых ці іншых рэгіёнах, якія настроі ў людзей. Так што працэс пайшоў». У нядзелю Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька накіроўваюцца зь візытам у Канаду і ЗША, каб прэзэнтаваць там праграму і каманду кандыдата ад АГП. Падчас візыту адбудзецца шэраг сустрэчаў на высокім узроўні. Да дэлегацыі далучыўся і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў. Лябедзька: «Думаем адкрыць Канаду. Будзе гадзінная дыскусія ў парлямэнце па сытуацыі ў Беларусі. Едзем з пасланьнем заангажаваць канадцаў на сытуацыю ў Беларусі. Зараз усе паездкі ці то Берасьце, ці Гародня, ці Атава, ці Вашынгтон, безумоўна, маюць перадвыбарчы кантэкст. У складзе дэлегацыі ў нас таксама Някляеў яшчэ. Ён далучыўся ў апошні момант. Яго пралябіяваў Аляксандар Лукашэнка. Але мы сказалі арганізатарам, што мы ня супраць. Мы ж не на Месяц ляцім. Адзін тыдзень ня будзе праблем. Хаця яшчэ не было кансультацый, каб удакладніць, што будзе агульным мэсыджам». Патэнцыйны кандыдат ад Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч праводзіць гэтыя выходныя ў Берштах, роднай вёсцы. Паводле Юрася Губарэвіча, рыхтуецца да друку кніга Аляксандра Мілінкевіча: адказы на пытаньні, якія ён атрымаў падчас паездак па рэгіёнах, і буклет з перадвыбарчай праграмай. У аўторак рада Руху «За свабоду» абмяркуе пытаньні, зьвязаныя з выбарчай кампаніяй. Губарэвіч: «Вельмі сур’ёзна ідзе праца па фармаваньні структуры выбарчых штабоў. Мы вядзем папярэдні запіс у ініцыятыўную групу. Ужо некалькі сотняў чалавек па ўсёй Беларусі выказалі такое жаданьне. Мы іх жаданьне далучыцца фіксуем праз адмысловыя заявы на імя Мілінкевіча. Фармуем базу дадзеных». Прэтэндэнт у кандыдаты ад Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі праводзіць кааліцыйныя перамовы і рыхтуецца да чарговых паездак па рэгіёнах. Ён заявіў, што Рух «За свабоду» займаецца подкупам іншых рэгіянальных лідэраў: «Па сутнасьці, цяпер пачалася па рэгіёнах спроба проста прыцягнуць у прэзыдэнцкую кампанію Аляксандра Мілінкевіча актывістаў БХД шляхам абяцаньня грошай. Гэта проста нізка і непрыгожа. А мы працуем на новых людзей, працуем з новымі людзьмі. І таму наша кампанія будзе самая пасьпяховая». Яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат Алесь Міхалевіч апроч паездак па рэгіёнах, дзе дамаўляецца аб стварэньні ініцыятыўнай групы, займаецца напаўненьнем свайго інтэрнэт-сайту, афіцыйнае адкрыцьцё якога адбудзецца бліжэйшым часам: «Для таго, каб напоўніць гэты сайт зьместам мне трэба адчыніць рахункі ў банках, у розных сыстэмах электронных плацяжоў, для збору сродкаў на маю выбарчую кампанію. Гэта адна з асноўных мэтаў майго сайту». Спадар Міхалевіч сказаў, што ня будзе рабіць стаўку на тых, хто сёньня ўжо заангажаваны ў палітычных партыях і рухах: «Учора быў на прыёме ў швэдзкай амбасадзе і быў уражаны — колькасьць кандыдатаў у прэзыдэнты на квадратны мэтар была вельмі высокай. Каля васьмі асобаў, якія абвясьцілі пра жаданьне балятавацца ў прэзыдэнты. Я пакуль ня бачу ніякага сэнсу дамаўляцца аб зьняцьці на карысьць некага іншага. Я адчуваю ў сабе ўпэўненасьць, каб сабраць 100 тысяч подпісаў і каб рабіць самастойную кампанію». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як рыхтуюцца да прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі патэнцыйныя кандыдаты? |
|