Прынятыя папраўкі ў выбарчы кодэкс не гарантуюць чэсных выбараў
05.06.2010
—
Новости Политики
|
Папраўкі да выбарчага кодэксу выклікаюць супярэчлівую рэакцыю ў БДІПЧ АБСЭ і Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы, гаворыцца ў супольнай заяве гэтых устаноў.Адзначаецца, што хоць прынятыя сёлета папраўкі зьнялі шэраг недахопаў у выбарчым заканадаўстве Беларусі, але не змаглі зьняць заклапочанасьці што да структуры беларускай заканадаўчай базы — яна ня можа быць асновай для правядзеньня дэмакратычных выбараў.
Дырэктар БДІПЧ Янэз Ленарчыч: «Папраўкі нясуць шэраг значных паляпшэньняў, якія адпавядаюць тым рэкамэндацыям, якія даваліся ў папярэдніх аглядах выбараў і ў часе адкрытых і канструктыўных кансультацый зь беларускімі ўладамі». Аднак некаторыя моманты вымагаюць дапрацоўкі або ўвогуле не былі ўлічаныя: «Да прыкладу, патэнцыйны пазытыўны эфэкт ад шэрагу паправак можа быць скасаваны хібамі працэдуры падліку галасоў, якая засталася ранейшай». Сакратар Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы Томас Маркерт: «Якасьць будучых выбараў у Беларусі будзе залежаць ня толькі ад стану заканадаўчай базы, але й ад практычнага яе прымяненьня». У заяве падаюцца й новыя палажэньні, якія б маглі палепшыць выбарчы працэс:
Выказваецца занепакоенасьць што да працэдуры вылучэньня членаў выбарчых камісій, у прыватнасьці адсутнасьцю крытэраў іх адбору, а таксама адсутнасьцю гарантый у чэснасьці і празрыстасьці працэдуры падліку галасоў. Асобна адзначаецца, што зробленыя папраўкі так і не далі права назіральнікам сачыць за ходам галасаваньня, падлікам галасоў і складаньнем пратаколаў. БДІПЧ АБСЭ і Вэнэцыянская камісія гатовыя й надалей спрыяць беларускім уладам у рэформе выбарчага працэсу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папраўкі да выбарчага кодэксу выклікаюць супярэчлівую рэакцыю ў БДІПЧ АБСЭ і Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы, гаворыцца ў супольнай заяве |
|