Вячорку, Крэчку і Койпіша выключаюць з Партыі БНФ
10.06.2010 14:44
—
Новости Политики
|
На бліжэйшым сойме Партыі БНФ, што пройдзе ў суботу, будзе ставіцца пытанне аб выключэнні з шэрагаў арганізацыі трох лідэраў «Моладзі БНФ» — Франака Вячоркі, Андруся Крэчкі і Антона Койпіша.
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаўся па сітуацыі наступным чынам: «Насамрэч у Партыі ёсць шэраг асобаў, якія працуюць выключна на шкоду арганізацыі — інфармацыйную і матэрыяльную. Так працягвацца не можа. Таму на сойме будзе ставіцца пытанне аб іх выключэнні». Тым не менш, Аляксей Янукевіч не назваў канкрэтныя прозвішчы партыйцаў. «Сённяшняе кіраўніцтва партыі вядзе вайну з моладдзю, найбольш актыўнай часткай арганізацыі. Калі пытанне насамрэч будзе пастаўленае, то гэта будзе спробай раскалоць «Моладзь БНФ» як арганізацыю. На маю думку, сённяшняе кіраўніцтва пайшло на прымірэнне з рэжымам, прыносячы ў ахвяру прэзідэнцкія выбары 2011 года. А моладзь хоча змагацца. У нас ідэйныя разыходжанні», — адказвае Франак Вячорка.«Я шчыра падтрымліваю з’яўленне фронтаўскага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, але гэта, хутчэй за ўсё, тэхнічны прэтэндэнт, які праз пару тыдняў здымецца на карысць Мілінкевіча», — зазначае Ф.Вячорка. Апошні гучны выпадак з выключэннем сяброў з Партыі БНФ быў у чэрвені 2008 года, калі былое кіраўніцтва Фронту выключыла з шэрагаў арганізацыі намесніка старшыні Алеся Міхалевіча. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бліжэйшым сойме Партыі БНФ, што пройдзе ў суботу, будзе ставіцца пытанне аб выключэнні з шэрагаў арганізацыі трох лідэраў «Моладзі БНФ».
|
|