Наваполацк: правакацыя з свастыкамі
15.06.2010 18:36
—
Новости Политики
|
Пракуратура Наваполацку чыніць правакацыю супраць праваабаронцы Змітра Салаўёва. У горадзе з 2008 году з’яўляюцца неафашысцкія надпісы. Міліцыя падазрае ў гэтым маладафронтаўцаў, якія нібыта гуртуюцца на офісе мясцовага праваабарончага офісу «Вясны».
Зміцер Салаўёў з’яўляецца старшынём філіялу праваабарончага цэнтру «Вясна» у Наваполацку. На працягу 2008‑09 гадоў праваабаронца тройчы звяртаўся ў пракуратуру Наваполацку з патрабаваннем завесці крымінальную справу і знайсці фашыстаў, якія размалёўваюць горад. Адказам былі адпіскі аб адсутнасці складу крымінальнага злачынства ды немагчымасць выявіць асобы злачынцаў. Пасля выбараў у мясцовыя саветы ўлады пачалі больш шчыльна займацца праблемаю. Была заведзена крымінальная справа па артыкулу 341 КК РБ — «Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці». У з’яўленні свастыкі ды антысеміцкіх лозунгаў міліцыянты абвінавацілі «Малады Фронт» і, кіруючыся ўласнай логікаю, правялі 30 красавіка вобшук на офісе «Вясны». Ператрус праводзіўся з санкцыі пракурора горада Анатоля Аўсюка і начальніка аддзела крымінальнага вышуку Наваполацкага ГАУС Карэнскага В.С. У адказ на скаргу аб неабгрунтаваным ператрусе гарадскі пракурор А.Т. Аўсюк зазначыў: «Па дадзенай справе быў дапытаны шэраг асобаў, адзін з іх паказаў, што каля двух гадоў таму пазнаёміўся з хлопцамі, якія прапанавалі стаць сябрам арганізацыі «Малады Фронт».Офіс арганізацыі размяшчаўся па адрасе: г.Наваполацк, вул. Алімпійская, 2, — на першым паверсе, злева ад уваходу і ўяўляў сабой пакой, дзе стаялі некалькі сталоў, кампутар, розныя кнігі, сцягі розных дзяржаваў. <…> Увосень 2009 г., па просьбе хлопцаў, ён намаляваў фашысцкую свастыку на сцяне офісу на вуліцы…» На офісе наваполацкай «Вясны» ладзяцца культурніцкія імпрэзы, сустрэчы з грамадскімі дзеячамі. Да Змітра Салаўёва звяртаюцца людзі, якім неабходна праваабарончая ды юрыдычная дапамога. Сцены офісу насамрэч неаднаразова размалёўвалі неафашысты. Зараз у апаганьванні уласных сценаў абвінавачваюць уладальніка офісу. «Відавочная правакацыя. Пішуць, нібы надпісы з’явіліся ўвосень 2009 г, а яны былі і раней», — каментуе падзеі Зміцер Салаўёў. — «Не ведаю, што за правакатар казаў пра наш офіс — гэта іхнія праблемы.Мы, вядома, нікога не накіроўвалі размалёўваць сцены. Хутчэй наадварот, неаднаразова звярталіся з просьбаю знайсці злачынцаў». Юльян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Наваполацку чыніць правакацыю супраць праваабаронцы Змітра Салаўёва. |
|