Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі і Расіі не каментуюць сітуацыю з пастаўкамі газу.
21.06.2010 10:55
—
Новости Политики
|
У прэс‑службе «Газпрома» БелаПАН заявілі, што пакуль «не могуць сказаць нічога пэўнага» аб скарачэнні паставак газу ў Беларусь. Не каментуюць інфармацыю аб скарачэнні паставак і беларускія профільныя ведамствы.
Як паведамлялася раней, прэзідэнт РФ даручыў «Газпрому» пачаць абмежаванне паставак газу ў Беларусь, працягваючы пры гэтым кансультацыі з Мінскам па ўрэгуляванні доўгу. Такое даручэнне было дадзена раніцай 21 чэрвеня на сустрэчы Дзмітрыя Мядзведзева з кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам. Мілер паведаміў, што «Беларусь прызнае доўг за газ, але прапаноўвае аплату рабіць машынамі, абсталяваннем і рознымі іншымі таварамі», на што Мядзведзеў заўважыў: у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам замежныя плацяжы могуць прымацца толькі ў замежнай валюце — інакш гэта супярэчыць закону. «Газпром» нічым не можа прымаць аплату за доўг: ні пірагамі, ні маслам, ні сырам, ні іншымі сродкамі плацяжоў», — падкрэсліў прэзідэнт РФ. Паводле інфармацыі Мілера, у адпаведнасці з беларуска‑расійскім кантрактам «Газпром» у такой сітуацыі «павінен увесці абмежаванне паставак газу прапарцыянальна аб’ёму доўгу». Абмежаванні, дадаў ён, будуць уведзены з раніцы 21 чэрвеня «паступова, па сутках». «Пачынайце тады адпаведную працэдуру, захоўваючы ўзаемадзеянне з беларускімі партнёрамі і схіляючы іх да выканання дагавора і ў адпаведнасці з тымі правіламі, якія існуюць у «Газпрома» з іншымі контрагентамі», — распарадзіўся Мядзведзеў. «Газпром» патрабуе ад Мінска пагасіць запазычанасць у 192 млн. даляраў за пастаўкі газу ў 2010 годзе. У сваю чаргу, у Мінску заяўляюць, што «Газпром» вінен Беларусі больш як 200 млн. долараў за транзіт газу па беларускай тэрыторыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прэс‑службе «Газпрома» БелаПАН заявілі, што пакуль «не могуць сказаць нічога пэўнага» аб скарачэнні паставак газу ў Беларусь. Не каментуюць...
|
|