Пачынаецца візіт у Мінск кіраўніка МЗС Расіі
21.06.2010 10:55
—
Новости Политики
|
Сёння пачынаецца двухдзённы рабочы візіт у Беларусь міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова.
Паводле інфармацыі прэс‑службы беларускага МЗС, праграмай візіту прадугледжана сустрэча Лаўрова з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргеем Мартынавым. «Плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў беларуска‑расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў межах міжнародных арганізацый, абмяняцца думкамі па міжнародным парадку дня, які ўяўляе ўзаемную цікавасць», — паведамляе прэс‑служба. Бакі маюць намер таксама абмеркаваць пытанні правядзення сёлета ў Мінску сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Варта зазначыць, што 21 чэрвеня закончыўся тэрмін пяцідзённага ультыматуму, вылучанага «Газпромам» Беларусі ў сувязі з запазычанасцю за пастаўкі газу. Сёння раніцай Дзмітрый Мядзведзеў даручыў «Газпрому» пачаць абмежаванне паставак газу ў Беларусь, працягваючы пры гэтым кансультацыі з Мінскам па ўрэгуляванні доўгу ў 192 млн. даляраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пачынаецца двухдзённы рабочы візіт у Беларусь міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Паводле інфармацыі прэс‑службы беларускага МЗС,...
|
|