Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзяку 17 работнікам розных сфераў дзейнасці. 21.by

Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзяку 17 работнікам розных сфераў дзейнасці

26.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена 17 работнікам газавай і дарожнай галін, падатковай і пагранічнай службы. Распараджэнне аб гэтым 24 чэрвеня падпісаў кіраўнік дзяржавы.

За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, прафесійнае майстэрства Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўніку Юрыю Фёдараву.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё газіфікацыі рэспублікі Прэзідэнт аб'явіў падзяку дырэктару філіяла "Вытворчае ўпраўленне "Слонімміжрайгаз" ВРУП "Гроднааблгаз" Уладзіміру Пастэрнаку і машыністу экскаватара ААТ "Спецыялізаванае ўпраўленне № 1" г. Гомеля Аляксандру Раманоўскаму.

Падзякай кіраўнік дзяржавы адзначыў 8 чалавек за заслугі ў развіцці дарожнай галіны рэспублікі, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аўтамабільных дарог і мастоў. Сярод іх — вядучы інжынер сектара мастоў і збудаванняў упраўлення тэхнічнага нагляду РУП "Гомельаўтадар" Руслан Качкан і галоўны інжынер РУП "Магілёўаўтадар" Анатоль Матвеенка.

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і значны асабісты ўклад у развіццё падатковай сістэмы Беларусі Падзякай Прэзідэнта адзначаны 6 чалавек. У іх ліку — першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці Ніна Сердзюкова і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела па кантролі за юрыдычнымі асобамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскаму раёну Алена Чылік.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена 17 работнікам газавай і дарожнай галін, падатковай і пагранічнай службы. Распараджэнне аб гэтым 24 чэрвеня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика