Лукашэнка прапануе Літве рэалізацыю сумесных праектаў па ўмацаванні незалежнасці дзяржаў
28.06.2010 17:04
—
Новости Политики
|
Пра гэта гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Літва могуць шмат зрабіць сёння, але калі будзе ўпушчаны час, то многага ўжо не навярстаць. «Каб умацаваць суверэнітэт і незалежнасць, моц нашых дзяржаў, неабходна неадкладна зрабіць шэраг захадаў па ўмацаванню гэтай незалежнасці», — сказаў ён.Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што разумее абавязацельствы Літвы перад 27 дзяржавамі Еўрапейскага Саюза, перад кожнай паасобку і ў цэлым перад ЕС. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што тыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Літвы, якія ўжо існуюць і могуць быць вызначаны ў будучым, не ідуць уразрэз з патрабаваннямі і той палітыкай, якой прытрымліваецца Еўрасаюз і на што арыентавана Літоўская Рэспубліка. Паводле слоў прэзідэнта, у дзвюх краін падобныя праблемы і напрамкі іх вырашэння. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да вырашэння гэтых праблем. «У мяне ні на хвіліну не было сумненняў за час майго прэзідэнцтва, што ў нас могуць быць нейкія разыходжанні ў гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве, ва ўздыме эканомікі», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што «не хацеў бы шукаць новых партнёраў, Літва — гэта блізкая суседняя дзяржава, і мы заўсёды зможам дамовіцца».Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса. «Мы добра ведалі яго ў Беларусі, супрацоўнічалі з ім. Гэта вялікі чалавек, які пакінуў значны след у гісторыі Літвы», — адзначыў беларускі лідэр.У сваю чаргу Андрус Кубілюс адзначыў, што Бразаўскас быў адным з самых вядомых палітыкаў Літвы за апошнія 20 гадоў, які зрабіў шмат, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой развіваліся больш інтэнсіўна. Прэм’ер‑міністр Літвы лічыць, што ў дзвюх краін ёсць добрыя магчымасці супрацоўніцтва ў энергетыцы з мэтай умацавання незалежнасці дзяржаў. «Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка якіх‑небудзь рэсурсаў часам стварае праблемы. У гэтым плане ў нас ёсць добрыя магчымасці. Мы можам ісці такім шляхам умацавання незалежнасці, рэалізоўваць агульныя стратэгічныя праекты, у якіх быў бы зацікаўлены і Еўрапейскі Саюз», — сказаў ён. На яго думку, добрыя магчымасці ў гэтым плане дае «Усходняе партнёрства». Андрус Кубілюс лічыць, што Беларусь і Літва могуць значна рушыць наперад у двухбаковых адносінах. Паводле яго слоў, вопыт работы на еўрапейскім рынку і веды літоўскага бізнесу могуць быць карысныя і для дзелавых колаў Беларусі.‑0‑ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што...
|
|