Беларусь рыхтуецца да будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу ў Літве. 21.by

Беларусь рыхтуецца да будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу ў Літве

15.07.2010 09:39 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь пачала падрыхтоўку да будаўніцтва тэрмінала звадкаванага прыроднага газу на тэрыторыі Літвы. З гэтай мэтай створана беларуская частка двухбаковай беларуска-літоўскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў пытаннях паліўна-энергетычнага комплексу.

Яна зацверджана распараджэннем прэм"ер-міністра Беларусі ад 13 ліпеня 2010 г. № 90р, паведамілі ў апараце Саўміна.

Беларускую частку рабочай групы ўзначальвае першы віцэ-прэм"ер Уладзімір Сямашка. Намеснікамі кіраўніка рабочай групы прызначаны першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец і намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Воўкаў. У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінюста, Мінтранса, Дзяржкаммаёмасці, ААТ "Белтрансгаз", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія".

У адпаведнасці з распараджэннем рабочай групе да 1 лістапада 2010 года ва ўстаноўленым парадку неабходна прадставіць прэм"ер-міністру Беларусі прапановы, датычныя магчымасці будаўніцтва тэрмінала звадкаванага прыроднага газу на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі для паставак газу праз Літву ў Беларусь. Таксама трэба падрыхтаваць прапановы па пастаўках нафты марскім шляхам праз тэрміналы і тэрыторыю Літвы ў Беларусь.

Як паведамлялася, першы віцэ-прэм"ер Беларусі Уладзімір Сямашка 30 чэрвеня ў парламенце заявіў аб планах Беларусі будаваць завод па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу. Кошт такога газу ніжэй, чым прыроднага, адзначыў ён.

"А калі ўлічыць тое, што можна арганізаваць кропкавыя продажы, то выкарыстанне такога энерганосьбіта будзе вельмі выгадным. У Еўропе сёння можна купіць звадкаваны прыродны газ па цане $ 150 за 1 тыс.куб.м.", -- сказаў Уладзімір Сямашка.

У сувязі з гэтым пастаўлена задача прапрацоўваць пытанне і магчымасці яго рашэння з бліжэйшымі краінамі-суседзямі, якія таксама занепакоеныя дадзенай проблемой.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика