Жырыноўскі: Лукашэнка выбары не выйграе. 21.by

Жырыноўскі: Лукашэнка выбары не выйграе

16.07.2010 02:21 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 00:35 маскоўскага часу 16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу «Россия 24» віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла Саакашвілі ў эфіры беларускага тэлебачаньня.

У.Жырыноўскі сказаў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка фактам паказу па беларускім тэлебачаньні вялікага інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі помсьціць Расеі за паказ па НТВ фільму «Хросны бацька». Паводле Жырыноўскага, у «Хросным бацьку» пра Лукашэнку «расказалі праўду». Жырыноўскі таксама назваў беларускага кіраўніка няўдзячным, бо ён узначальвае адну з частак сумеснай cаюзнай дзяржавы, а Расея яго шмат гадоў падтрымлівала.

Віцэ-сьпікер Расейскай Дзяржаўнай Думы заявіў у гэтай сувязі, што ў Аляксандра Лукашэнкі агонія, і што ў 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе і яму давядзецца сысьці з палітычнай сцэны.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 00:35 маскоўскага часу 16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу «Россия 24» віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика