Жырыноўскі: у 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе
16.07.2010
—
Новости Политики
|
00:35 маскоўскага часу 16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу “Россия 24” віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла Саакашвілі ў эфіры беларускага тэлебачаньня.
У. Жырыноўскі сказаў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка фактам паказу па беларускім тэлебачаньні вялікага інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі помсьціць Расеі за паказ па НТВ фільму “Хросны бацька”. Паводле Жырыноўскага, у “Хросным бацьку” пра Лукашэнку “расказалі праўду”. Жырыноўскі таксама назваў беларускага кіраўніка няўдзячным, бо ён узначальвае адну з частак сумеснай Саюзнай дзяржавы, а Расея яго шмат гадоў падтрымлівала. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
00:35 маскоўскага часу 16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу “Россия 24” віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла ... |
|