Кім: «У пастарунку з падушкаю было нармальна». 21.by

Кім: «У пастарунку з падушкаю было нармальна»

16.07.2010 13:47 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зранку 16 ліпеня адбыўся суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам, які арганізоўваў у гадавіну Грунвальдскай бітвы «Бой падушкамі» ля Нацыянальнай бібліятэкі. Хлопцу прысудзілі ў Першамайскім РУУС г. Мінску мінімальны штраф у памеры 17 500.

«У РУУС праехаўся адзін ва ўсім аўтобусе. Першы раз у маім жыцці адбылося абсалютна нармальнае затрыманне і супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі цывілізавана. Нават хачу падзякаваць міліцыянтам з першамайскага РУУС за прыстойныя паводзіны,» — апавядае Андрэй Кім.

«Баяцца падушак і за гэта прэвентыўна затрымліваць — гэта ўжо клінічная хвароба», — мяркуе Андрэй Кім. Цікава, што затрыманых ля бібліятэкі а 18‑ай гадзіне міліцыянты падманулі, паведаміўшы, што адвязуць у іншае месца, дзе адбудзецца санкцыянаваны бой падушкамі. Прэвентыўна затрымана было каля 130 чалавек, гэта самае масавае затрыманне за апошнія тры гады, зазначаюць праваабаронцы.

15 ліпеня пасля акцыі юнака затрымалі і адвезлі ў РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. На судзе Андрэй Кім падаў хадайніцтва, дзе прасіў прысудзіць яму мінімальны штраф у памеры паловы базавай велічыні.

Суддзя Лушка пагадзіўся з прапановаю і без лішніх ваганняў вынес адпаведны прысуд.

«Быў гатовы да адміністрацыйнага штрафу і я яго атрымаў, — каментуе Андрэй. — Спадзяюся, наступны раз бой падушкамі пройдзе нармальна і будзе санкцыянаваным. Не хочацца падстаўляць людзей, якія прыйдуць на акцыю». Арганізатары бою падушкамі збіраюцца адразу падаваць наступную заяву на падобнае мерапрыемства і рабіць гэта, пакуль яго не дазволяць. Моладзевыя актывісты будуць намагацца да 8 верасня — Дня беларускай вайсковай славы — зладзіць дазволенае Мінгарвыканкамам мерапрыемства.

Наконт праведзенай ночы ў РУУС Андрэй Кім жартуе: «У мяне падушка была — усё нармальна».

Па дадзеных міліцыянтаў у бойцы падушкамі 15 ліпеня прыняло ўдзел 300 — 400 чалавек, удзельнікі мерапрыемства сцвярджаюць, што іх было, прынамсі, у два разы больш.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зранку 16 ліпеня адбыўся суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам, які арганізоўваў у гадавіну Грунвальдскай бітвы «Бой падушкамі» ля Нацыянальнай бібліятэкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика