Някляева не
17.07.2010 16:22
—
Новости Политики
|
Лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавару праўду" Уладзімер Някляеў быў затрыманы сёньня зранку каля Жодзіна. Ён накіроўваўся на з’езд воінаў-афганцаў. На ўездзе ў Жодзіна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўто, на якім ехаў Някляеў з паплечнікамі, і настойліва папрасілі праехаць на агляд машыны ў Жодзінскі ГАУС. Там супрацоўнікі ДАІ Дзьмітрый Дрозд і Аляксандар Бука патлумачылі, што аўтамабіль, на якім ехаў паэт, падобны на той, што знадзіцца ў вышуку. Машына патрабуе агляду, а пасажыры мусяць быць апытанымі. Супрацоўнікі ДАІ цягам гадзіны аглядалі машыну і рабілі апісаньне рэчаў, якія знаходзіліся ў машыне. На просьбы кіроўцы зрабіць тэрміновы запыт у Кіраўніцтва ўнутраных справаў Мінаблвыканкаму, дзе ў аддзеле крыміналістыкі 9 ліпеня зрабілі такую ж экпертызу таго самага аўтамабіля, міліцыянты не адрэагавалі. А 14.00, пасля 3-гадзіннага ўтрымання ў Жодзінскім ГАУС Уладзімір Някляеў разам з паплечнікамі быў адпушчаны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэра кампаніі
|
|