Лукашэнка: Фюле не кранаў дэмакратызацыі і іншых смярдзючых пытанняў
17.07.2010 22:31
—
Новости Политики
|
Еўракамісара Штэфана Фюле, які знаходзіўся ў Мінску 8–9 ліпеня, Лукашэнка назваў «абсалютна прагматычным» і, на яго думку, «прыстойным чалавекам».
«Мы абмяркоўвалі шэраг пытанняў. Дзякуй богу, мы не закранулі ні пытанні палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д. Мы закраналі пытанні працы Усходняга партнёрства.І я лішні раз падкрэсліў, што, нягледзячы на нашы адносіны з Расіяй, мы не будзем выбудоўваць тут палітыку супраць Расіі. Ні ў якім выпадку! Усё гэта часова, усё гэта схлыне. Расія больш за нас баіцца згубіць Беларусь, чым мы — Расію. З кім яна застанецца тады ўвогуле? Таму мы ўсё гэта цудоўна разумеем. Ёсць жаданне нахіліць, адстроіць. Не атрымаецца», — заявіў Лукашэнка. Паводле яго слоў, галоўнымі пытаннямі на сустрэчы з Фюле былі візавы рэжым («чым нашы грамадзяне завінаваціліся перад вамі?») і зона свабоднага гандлю («чаму вы блакуеце нашы тавары, мы ж вашы не блакуем»). «Вось у такім рэчышчы ішла сумленная, шчырая размова. Ён мяне зразумеў», — сказаў беларускі кіраўнік. «Мы не бачылі там [ва Усходнім партнёрстве — НН] толькі складніка эканамічнага, — сказаў ён таксама. — Але мы катэгарычна былі супраць таго, каб нам яшчэ ва Усходнім партнёрстве, дзе справай трэба займацца, падкідвалі пытанні дэмакратыі, яшчэ якіясьці, ну, тыя смярдзючыя пытанні, якія заўсёды нам падкідваюць».Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўракамісара Лукашэнка назваў |
|