Следам за Саакашвілі БТ пакажа інтэрв’ю з прэзідэнтам Латвіі
20.07.2010
—
Новости Политики
|
З Валдзісам Затлерсам будзе гутарыць журналіст Дзмітрый Косцін. Фільм выйдзе ў эфір БТ у чацвер пасля праграмы «Панарама». У Расіі ўжо ўзвылі ад абурэння.
Дзмітрый Косцін прэзентуе бачанне дэмакратыі і абароны суверэнітэту ад «імперскіх замахаў» рэспублікі, у якой неанацызмам стаў краевугольным каменем дзяржаўнай ідэалогіі. Мяркуючы па ўсім, дзяржагітпрап саюзнай Беларусі дае трыбуну ўсім антырасійска настроеным прэзідэнтам постсавецкіх рэспублік», — піша расійскі сайт Regnum. «Хто будзе наступны: в.а. прэзідэнта Малдовы Гімпу або экс‑прэзідэнт Украіны Юшчанка? Ці фокус увагі будзе пераведзены на кіраўнікоў Эстоніі і Літвы? Пытанне другаснае. Галоўнае, што сімвалізуе гэты крок менскіх прапагандыстаў — эскалацыя інфармацыйна‑прапагандысцкай афіцыйнага Мінску, якая мае ярка выяўленую антырасійскую накіраванасць «, — падкрэсліў суразмоўца ИА REGNUM. 15 ліпеня ў эфіры БТ з’явілася інтэрв’ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Валдзісам Затлерсам будзе гутарыць журналіст Дзмітрый Косцін. Фільм выйдзе ў эфір БТ у чацвер пасля праграмы
|
|