«Гавары праўду!» накручвае наведвальнасць сайта?. 21.by

«Гавары праўду!» накручвае наведвальнасць сайта?

22.07.2010 10:49 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампанія купляе кантэкставую рэкламу ў расійскіх сістэмах.

Інфармацыя пра сайт кампаніі з’яўляецца ў сетцы расійскай сістэмы begun.ru. У аб’явах на расійскай мове прапаноўваецца даведацца праўду пра беспрацоўе ў Мінску.

Выкарыстанне падобнай сістэмы амаль не дае новых наведнікаў. Па «кантэкставай рэкламе» вельмі мала хто пераходзіць. Але яна дазваляе істотна павялічыць статыстыку праглядаў старонак сайта. Прылада дзейнічае такім чынам, што кожнае з’яўленне загалоўка на сайце, дзе круціцца рэклама, залічваецца ў наведвальнасць сайта zapraudu.info, нават калі па спасылцы ніхто не пераходзіў.

Такая рэклама выкарыстоўваецца, каб накруціць наведвальнасць сайтаў на паперы. Для справаздачнасці — дадае мёртвыя душы ў рэйтынгавую статыстыку.

Расійскі сэрвіс «Бегун» займаецца размяшчэннем кантэкставай рэкламы ў інтэрнэце па ключавых словах на абсягах Расіі ды СНД. На беларускім рынку інтэрнэт-рэклама афіцыйна прадстаўленая кампаніямі Yandex, Google, «Бегун». Паводле інфармацыі Аляксея Захарэўскага, дырэктара кампаніі прасоўвання сайтаў Artox media (лацінск.), у Беларусі найбольш папулярная кантэкставая рэклама ў сістэме «Яндэкс. Дырэкт». Ёю карыстаюцца 90% кліентаў Artox media, толькі 10% — Google AdWords. «Бегун» не карыстаецца сярод беларусаў асаблівым попытам.

Кантэкставай называецца рэклама ў інтэрнэце, змест якой залежыць ад паводзінаў або месцазнаходжання карыстальніка. Сёння гэта найбольш эфектыўны і выгадны рэкламны інструмент у інтэрнэце.

На момант здачы матэрыялу ў друк нам не ўдалося атрымаць каментары ў прэс-службы кампаніі.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія купляе кантэкставую рэкламу ў расійскіх сістэмах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика