Затрыманні на Дзень незалежнасці
27.07.2010 20:07
—
Новости Политики
|
Вечарам 27 ліпеня прадстаўнікі незалежнага грамадства вырашылі ўскласці кветкі да помнікаў беларускіх паэтаў. Акцыя пачалася а 18:00 на плошчы Якуба Коласа. Дзве дваццацігадовыя дзяўчыны (равесніцы незалежнасці) чыталі вершы. У гэты момант падышоў міліцыянт, які паведаміў, што акцыя несанкцыянаваная. Потым удзельнікі, іх было чалавек 40‑50, рушылі па праспекце Незалежнасці ўбок сквера імя Янкі Купалы. У гэты момант пачаліся затрыманні, паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі. Затрымалі кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідэра Руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка, Міколу Дземідзенку, Андрэя Кіма. Агулам сем чалавек. Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 27 ліпеня прадстаўнікі незалежнага грамадства вырашылі ўскласці кветкі да помнікаў беларускіх паэтаў.
|
|