Навумава «сватаюць» у супернікі Лукашэнкі
29.07.2010 12:16
—
Новости Политики
|
Такі допіс прыйшоў на сайт nn.by. Гэтыя чуткі цыркулююць не толькі сярод палітычна заангажаваных людзей, але і між тых, хто пра палітыку гаворыць толькі на кухні. Паўгода таму былы міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў з’ехаў у Маскву. Там генерал-лейтэнант Навумаў уладкаваўся на пасаду дарадцы генеральнага дырэктара дзяржаўнай карпарацыі «Растэхналогіі» Сяргея Чэмезава. Гэтая структура знаходзіцца пад асабістым кантролем Уладзіміра Пуціна. Пасля гэтага ў Мінску Навумава ніхто не бачыў, хоць сам ён кажа, што рэгулярна прыязджае. Паводле непацверджанай інфармацыі, супраць яго была заведзеная крымінальная справа. Таму пры першым перасячэнні мяжы экс-міністр можа апынуцца ў «амерыканцы». Уладзімір Навумаў не можа быць кандыдатам у прэзідэнты хоць бы з той прычыны, што ён ураджэнец Смаленска.Паводле беларускага заканадаўства, чалавек, які нарадзіўся за межамі нашай краіны, не можа заняць найвышэйшую пасаду. Раней на гэтым апёкся комік Крыжаноўскі ў 2001. Па-другое, выбар Навумава таксама досыць дзіўны. Наўрад ці беларусы будуць масава галасаваць за адыёзнага міліцэйскага начальніка, з якога ўсё яшчэ не знятыя падазрэнні ў гучных знікненнях апанентаў улады. Выглядае на тое, што запускаць чуткі пра прарасійскага кандыдата Навумава могуць спецслужбы. Тут і асабістае звядзенне рахункаў (КДБ і МУС пры Навумаву жорстка супернічалі), і збіванне праціўнікаў Лукашэнкі з панталыку, каб яны спадзяваліся «на дзядзьку». Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Адзін адказны работнік Глыбоцкага райвыканкама шапнуў мне на вушка, што прарасійскім кандыдатам на выбарах будзе Уладзімір Навумаў».
|
|