Рада інтэлігенцыі не адмаўляецца ад ініцыятывы па вызначэнні адзінага кандыдата
04.08.2010 09:39
—
Новости Политики
|
Рада беларускай інтэлігенцыі (РБІ) не адмаўляецца ад ініцыятывы па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні рады 3 жніўня, паведаміў БелаПАН старшыня РБІ Уладзімір Колас. Як паведамлялася раней, РБІ разглядала пытанне адмовы ад ініцыятывы па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты. «На аўторкавым пасяджэнні было вырашана не спыняць гэтую дзейнасць. Мы канкрэтызавалі патрабаванні да прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл, улічваючы іх маральныя, арганізацыйныя, функцыянальныя, рэсурсныя якасці», — заявіў Колас. Паводле яго слоў, у гэтым фармаце колькасць прэтэндэнтаў у адзіныя кандыдаты «значна скарачаецца».«Таксама мы выставілі шэраг умоў да гэтых прэтэндэнтаў. Галоўная з якіх — вызначыць дакладную дату вылучэння адзінага кандыдата ад дэмсіл на пасаду прэзідэнта Беларусі», — адзначыў Колас. Рада беларускай інтэлігенцыі з красавіка праводзіць кансультацыі з лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі па вылучэнні адзінага кандыдата на выбары кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, паводле вынікаў кансультацый РБІ з лідэрамі палітычных партый, рухаў і грамадскімі дзеячамі, што адбыліся ў Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Міхалевіч адмовіліся ўдзельнічаць у ім. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні рады 3 жніўня.
|
|