Лукашэнка павіншаваў Абаму з днём народзінаў. 21.by

Лукашэнка павіншаваў Абаму з днём народзінаў

04.08.2010 10:50 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абаму.

«У Рэспубліцы Беларусь Вас ведаюць як прынцыповага, дальнабачнага і прагматычнага палітыка.

Знешнепалітычныя падыходы адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі, накіраваныя на пошук новых партнёраў, устанаўленне з імі ўзаемапаважальнага і свабоднага ад стэрэатыпаў узаемадзеяння, супадаюць з нашым разуменнем прынцыпаў развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што «сумеснымі намаганнямі мы зможам напісаць якасна новую старонку беларуска-амерыканскіх адносін і вывесці іх на ўзровень, які адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх краін».
Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У Рэспубліцы Беларусь Вас ведаюць як прынцыповага, дальнабачнага і прагматычнага палітыка», гаворыцца ў віншаванні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика