Ці прызналі сьпіс Рады тыя, хто ў яго ня трапіў?
05.08.2010
—
Новости Политики
|
Рада беларускай інтэлігенцыі вызначыла пяцёх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта краіны. Гэта Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саньнікаў. Ці прызнаюць гэтае рашэньне тыя кандыдаты, якія не патрапілі ў згаданы сьпіс?На круглы стол у справе вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў зьявіліся толькі Ўладзімер Някляеў і Анатоль Лябедзька, які прадстаўляў Яраслава Раманчука. Гэтыя асобы, паводле старшыні Рады Ўладзімера Коласа, пагадзіліся на правядзеньне рэйтынгавага галасаваньня. Рада разгледзела ўсе кандыдатуры і абрала "найбольш пэрспэктыўныя фігуры, сярод якіх можна вызначаць адзінага".
"Мы спадзяемся, што далей будзе кансалідацыя і працэс працягвацца будзе, і будзе вылучаны адзіны кандыдат. Тое, што вызначаная гэтая пяцёрка, — спадзяюся, гэта гальванізуе гэты працэс, які пачаў запавольвацца", - зазначыў Уладзімер Колас. Кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што ставіцца да гэтага рашэньня з гумарам. "Не хачу крыўдзіць Раду інтэлігенцыі, бо там паважаныя мной людзі. Але яны прынялі рашэньне па тых асобах, якія заявілі, што яны не зьяўляюцца прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта. Калякін зьяўляецца прэтэндэнтам ці не? Някляеў таксама заявіў, што ён яшчэ не прыняў канчатковае рашэньне. Яны не зьяўляюцца прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта. Чаму іх унесьлі ў гэты сьпіс? Чаму на гэтых людзей ускладаецца абавязак галасаваць і прымаць рашэньні па працэдуры і іншых пытаньнях? Таму гэты сьпіс выглядае жартаўліва". Паводле спадара Кастусёва, выходзіць на адзінага трэба, але пакуль такая магчымасьць не праглядаецца. Ён лічыць, што працэс сам сабой разруліцца і тут нічога страшнага няма, бо ня ўсе змогуць прадставіць ініцыятыўныя групы ці сабраць подпісы. Таму зарэгістравацца змогуць адзін-два кандыдаты. Кандыдат у прэзыдэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што рашэньне Рады ня мае ні палітычных, ні юрыдычных наступстваў і не ўплывае на сытуацыю ў краіне: "Пляцоўка, якая стваралася ў асяродку Рады інтэлігенцыі, адразу была створаная пад пэўнага кандыдата альбо пад пэўнае кола людзей, магчыма, аб'яднаных супольнымі крыніцамі фінансаваньня. Цалкам прагназаваны варыянт, хаця мы не адмаўляемся ад размовы ў далейшым, ад перамоваў па вядзеньні кампаніі. Такія рашэньні спадара Коласа выводзяць яго пэрсанальна з тых суб'ектаў ці пляцовак, у рамках якіх магло б быць плённае пагадненьне паміж палітычнымі партнэрамі". Паводле Алеся Міхалевіча, кандыдат, вызначаны Радай, усё роўна ня будзе адзіным і нават ня будзе мець частковай унутранай легітымнасьці як адзіны кандыдат. Сяргей Калякін, які трапіў у сьпіс Рады, пацьвердзіў, што пакуль не вылучаўся ў кандыдаты. Але ён лічыць, што меркаваньне Рады трэба "прыняць да ведама". Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук ухваліў рашэньне Рады: "Я думаю, што канчаткова, хто будзе адзіным з гэтай пяцёркі, будзе вырашана альбо бліжэй да збору подпісаў, альбо на этапе пасьля рэгістрацыі. Гэта будзе вырашана, бо кансультацыі будуць працягвацца". Выказваюцца меркаваньні, нібыта гэтая пяцёрка — кола "прарасейскага кандыдата". На гэта спадар Раманчук сказаў: "У некаторых ёсьць такая спакуса — прадставіць толькі Мілінкевіча адзіным эўрапейскім кандыдатам і зрабіць штучны падзел на эўрапейцаў і прамаскоўскіх кандыдатаў. Такога падзелу няма. Гэтыя людзі ёсьць найперш беларускімі палітыкамі, якія маюць бачаньне разьвіцьця Беларусі. Прамаскоўскімі іх можна назваць толькі тады, калі ты сам удзельнічаеш у нейкім сцэнары разам з уладамі". Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада беларускай інтэлігенцыі вызначыла пяцёх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта краіны. Гэта Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Уладзімер Някляеў, Яраслаў... |
|