Саннікаў: Мілінкевіч даўно не ўздымае пытанняў правоў чалавека
12.08.2010
—
Новости Политики
|
На мінулым тыдні прадстаўнікі беларускай апазіцыі звярнуліся ў Раду бяспекі ААН з просьбай пачаць міжнароднай расследаванне па фактах знікнення вядомых у Беларусі людзей.
Цяпер рыхтуецца новы зварот у Еўрапарламент, каб была прынятая нейкая рэзалюцыя па гэтай праблеме. Але сярод абодвух зваротаў адсутнічае прозвішча экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта, лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. Як можна гэта растлумачыць? «Мілінкевічу проста ніхто не прапанаваў падпісаць», — адказалі нам у Руху за Свабоду. І звярнулі ўвагу, што пад дакументам няма і подпіса іншага найвядомейшага лідэра апазіцыі Аляксандра Казуліна. «Гэта выглядае на спробу навыперадкі атрымаць піяр-эфект, чым рэальна паспрабаваць узняць пытанне», — дадаў наш суразмоўца. Хто ж збіраў подпісы пад зваротам? Першым тэкст апублікаваў сайт кампаніі «Еўрапейская Беларусь», каардынуе якую Андрэй Саннікаў. «Мілінкевіч даўно не ўздымае пытанняў правоў чалавека, палітвязняў. Таму мы нават не прапаноўвалі яму падпісаць. Хацеў бы далучыцца — далучыўся», — кажа каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. «Пасля таго, як Мілінкевіч зняў свой подпіс з менш жорсткай пражскай дамовы падчас саміту «Усходняга партнёрства», то які сэнс прапаноўваць зараз», — кажа Станіслаў Шушкевіч. «Гэта не тая справа, дзе хтосьці камусьці павінен тэлефанаваць», — прыводзіць свой асабісты прыклад Уладзімір Някляеў, які сам далучыўся да гэтага звароту. Анатоль Лябедзька зазначыў, што зварот у Еўрапарламент таксама адмовіліся падпісаць Юрась Губарэвіч і Алесь Міхалевіч. «Зрэшты, не адмаўляю, што яны маглі не пабачыць, ці не пачуць», — зазначае Лябедзька. «Шмат у нас праблем са зрокам і слыхам», — парыраваў Някляеў. Крынiца: Зміцер Панкавец, Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|