Андрэй САННIКАЎ: «Сваёй адмовай у правядзенні акцыі ўлада засведчыла тое, што датычна да знікнення людзей...». 21.by

Андрэй САННIКАЎ: «Сваёй адмовай у правядзенні акцыі ўлада засведчыла тое, што датычна да знікнення людзей...»

12.08.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская апазіцыя звярнулася ў Мінгарвыканкам з заяўкай аб правядзенні акцыі “Патрабуем міжнароднага расследавання” адразу пасля таго, як на расійскім тэлеканале НТБ выйшлі ў эфір фільмы “Хросны бацька” і “Хросны бацька-2”, дзе ішла гаворка пра магчымую датычнасць да знікненняў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага прадстаўнікоў вышэйшай беларускай улады.

Мэта мерапрыемства — прыцягненне да праблемы палітычных знікненняў увагі беларускай і міжнароднай грамадскасці.

Як і чакалася, адказ з Мінгарвыканкама прыйшоў адмоўны — сталічныя ўлады акцыю забаранілі.

“У сераду вечарам я наведаў Мінгарвыканкам, з тым каб даведацца, ці дазволілі нам правядзенне акцыі, — распавёў адзін з яе заяўнікаў Віктар Івашкевіч. — Канкрэтнага адказу я не атрымаў. У Мінгарвыканкаме паведамілі, што адказ на заяўку адправілі поштай, а што напісана там — не памятаюць.  (Смехатура, праўда?Рэд.). Ліст з Мінгарвыканкама мы атрымалі толькі 12 жніўня. У ім напісана, што акцыя забаронена, бо быццам бы неналежным чынам аформлена заяўка на яе правядзенне. Але гэта неканкрэтны адказ, бо ў ім не напісана, якую менавіта памылку дапусцілі заяўнікі...

Тым не менш акцыя адбудзецца. Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей прыйсці 16 жніўня ў 18.00 да будынка Акадэміі навук з партрэтамі зніклых. У каго не будзе магчымасці ўзяць з сабой партрэт — выдадзім яго на месцы”.

У сваю чаргу старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў, што тыя, хто прыйдзе 16 жніўня да будынка НАН Беларусі, закон не парушаць.

“З юрыдычнага пункту гледжання, ніякага парушэння закона няма, — тлумачыць ён. — Ёсць папера Вярхоўнага суда Беларусі за подпісам яго старшыні Валянціна Сукалы, дзе чорным па белым запісана: людзі, якія збіраюцца ў пэўным месцы з партрэтамі каго-небудзь, закон не парушаюць, бо такі фармат акцыі не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах — няма ні шэсця, ні мітынга. Таму калі міліцыя паважае рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі, то не будзе ўжываць брутальную сілу ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі. Хаця ў Беларусі ніводная страхавая кампанія не дасць гарантыі, што ўлада не будзе разганяць акцыю...”

Экс-намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў адзначыў: “Сваёй адмовай у правядзенні акцыі ўлада ўскосна ці нават прама засведчыла тое, што яна датычна да знікнення апазіцыйных палітыкаў”.

Лідэр кампаніі “Гавары праўду!” паэт Уладзімір Някляеў хоча ведаць: ці датычна да знікнення апазіцыйных палітыкаў вышэйшае кіраўніцтва Беларусі: “Фільмы, у якіх расказвалася пра знікненні апанентаў улады, выйшлі ў эфір на расійскіх тэлеканах. На тэлеканалах суседняй дзяржавы, з якой мы сябруем. На мясцовых “адмарозкаў” такое не спішаш... Таму я, як грамадзянін Беларусі, павінен ведаць: ці сапраўды ў знікненнях палітыкаў ввінаваты нехта з вышэйшага кіраўніцтва краіны? Гэта маё законнае права...”

Самым балючым пытаннем для арганізатараў падобных акцый застаецца малая колькасць удзельнікаў. Хацелася б на гэты раз памыліцца...

“Мы будзем рады бачыць усіх неабыякавых людзей 16 жніўня ля будынка Акадэміі навук, — гаворыць Анатоль Лябедзька. —  Але ў першую чаргу мы разлічваем на прадстаўнікоў палітычных партый, праваабаронцаў, прадстаўнікоў маладзёжных палітычных арганізацый... Менавіта яны ўласным прыкладам павінны паказаць, што неабыякавыя да сітуацыі са зніклымі палітыкамі... Гэта будзе як пасланне грамадству “Рабі, як я”.”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская апазіцыя звярнулася ў Мінгарвыканкам з заяўкай аб правядзенні акцыі “Патрабуем міжнароднага расследавання” адразу пасля таго, як на расійскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика