Лукашэнка сустрэнецца з Мядзьведзевым
13.08.2010 14:53
—
Новости Политики
|
Неафіцыйны саміт кіраўнікоў дзяржаў-сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы пачнецца ў Ерэване 20 жніўня. Падчас саміту чакаецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Як паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Армэніі, у рамках саміту адбудуцца неафіцыйныя сустрэчы кіраўнікоў краін-сяброў АДКБ, у Ерэване і ў курортным горадзе Севан будуць праведзеныя рабочыя абмеркаваньні і шэраг двухбаковых сустрэч. Плянуецца, як перадае агенцтва АрмІнфо, што ў рамках саміту будуць абмеркаваны пытаньні рэгіянальнай бясьпекі, у тым ліку супрацоўніцтва паміж краінамі-сябрамі АДКБ у пытаньнях процідзеяньня цяперашнім выклікам і пагрозам. У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неафіцыйны саміт кіраўнікоў дзяржаў-сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы пачнецца ў Ерэване 20 жніўня.Падчас саміту чакаецца сустрэча кіраўнікоў...
|
|