«У гасцях у кандыдата»: Яраслаў Раманчук
17.08.2010 09:36
—
Новости Политики
|
Чым можа павярнуцца візіт дзвюх прывабных дзяўчат у кватэру не менш прывабнага халасцяка? Не спяшаецеся рабіць паспешлівыя высновы. Таму што дзяўчаты гэтыя — фатограф «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч і карэспандэнтка «Салідарнасці» Анастасія Зелянкова. Прывабны ж халасцяк — не хто іншы, як прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост Яраслаў Раманчук. Ён і стаў першай ахвярай нашага супольнага праекта «У гасцях у кандыдата». Каву гаспадар не паленаваўся зварыць уласнаручна. © Фота Юліі Дарашкевіч Нават не верыцца, што гэта лядоўня халасцяка. © Фота Юліі Дарашкевіч Фатографія - адно са шматлікіх захапленняў Яраслава. © Фота Юліі Дарашкевіч Раманчук дагэтуль не ўмее завязваць гальштукі. © Фота Юліі Дарашкевіч Яраслаў практыкуе ёгу. © Фота Юліі Дарашкевіч Хто яшчэ з кандыдатаў у прэзыдэнты так зможа? © Фота Юліі Дарашкевіч Кнігі пра экзатычны сэкс стаяць на паліцах побач са шматтомнікамі па эканоміцы. © Фота Юліі Дарашкевіч Халасцяцкі камфорт. © Фота Юліі Дарашкевіч Пра гэтага кандыдата можна ўпэўнена сказаць, што ён вядзе здаровы і спартовы лад жыцця. © Фота Юліі Дарашкевіч Мы доўга шукалі жаночыя сляды ў кватэры Яраслава. У ваннай знайшоўся толькі жаночы парфум. © Фота Юліі Дарашкевіч Затое ў фотаальбоме пераважаюць дзяўчаты. © Фота Юліі Дарашкевіч Фота з універсітэцкай дошкі гонару. © Фота Юліі Дарашкевіч Лондан, 89 год. У нас яшчэ быў Савецкі Саюз. © Фота Юліі Дарашкевіч З Ірынай Казулінай. © Фота Юліі Дарашкевіч © Фота Юліі Дарашкевіч Зайздросны жаніх — Будзьце асцярожныя! — у адзін голас наказалі нам рэдактары, даведаўшыся пра блізкі візіт. Успрыняўшы сказанае як рэкламу, мы паспяшаліся да Раманчука. — Рады вас бачыць, — з парога прывітаў нас гаспадар. — Праходзьце на кухню, будзем піць каву з цукеркамі. Спіртнога не прапаную, бо сам не п’ю. Ніхто адмаўляцца і не думаў. Тым больш што да цукерак прыкладаўся яшчэ і вафельны торцік. А каву гаспадар не паленаваўся зварыць уласнаручна. — Можа, яшчэ і посуд самі мыеце? — з’едліва пацікавіліся мы, назіраючы за ўпэўненымі рухамі Раманчука. — Вядома. Насамрэч гэта стэрэатып. Што тут цяжкага? Я і бульбу люблю абіраць. Потым змалоў на машынцы — вось табе і дранікі за пяць хвілін! Мы з зайздрасцю паглядзелі на падваконне — ў бок партрэта сімпатычнай дзяўчыны (да апошняга мы шчыра верылі, што размовы пра нявесту — гэта толькі піяр). — Значыць, гатаваць вы любіце? — Ну так. Хоць, бывае, часам і пельмені смажу, але гэта як даніна студэнцкім часам. Звыклыя не давяраць словам палітыкаў, мы папрасілі дазволу праінспектаваць лядоўню кандыдата. Усё як у людзей: гародніна, садавіна, каўбасы, у маразілцы мяса, а не паўфабрыкаты, на паліцах — рондлі. Нават не верыцца, што гэта лядоўня халасцяка. — А што ў рондлі? — працягнулі мы журналісцкае расследаванне. — Халаднік. Вось і папаўся! Ну хто паверыць, што мужчына будзе сам сабе халаднік гатаваць? — Не, не я варыў, — шчыра прызнаўся Яраслаў. Аднак іншых слядоў прысутнасці ў доме жанчыны мы не знайшлі (за выключэннем флакона туалетнай вады на паліцы ў ваннай). Мы, вядома, асабліва і не разлічвалі ўбачыць раскіданыя па ўсёй кватэры прадметы жаночага гардэроба, але тут усё было відавочна: ні табе фіраначак на вокнах, ні вазачак з кветачкамі, ні мілых сувеніраў на паліцах. Усё проста, Пакуль варылася кава, мы вырашылі ўважлівей агледзець кватэру. Высветлілася, што гэтую «двушку» ў раёне Камароўкі Раманчук набыў яшчэ ў 1998 годзе. — Я спецыяльна заняўся бізнэсам, каб купіць кватэру. Праўда, купіў толькі калі бізнэс кінуў, — смяецца Яраслаў. — Пачакаў, пакуль цэны апусцяцца да мінімуму (нездарма ж эканаміст). Цяпер вось жыву ў цэнтры горада, і праца побач. Проста як у показцы: багатыя купляюць сабе не машыну, каб ездзіць на працу, а кватэру побач з працай, каб хадзіць пешшу. Дарэчы, у Раманчука машыны таксама няма. «Гняздо распусты» Агляд вырашылі пачаць са спальні. Пасля «эратычнага інтэрв’ю» «Народнай волі» гэты пакой уяўляўся нам як мінімум гняздом распусты. Нашы чаканні спраўдзіліся толькі напалову. З выгляду ўсё было цалкам прыстойна: убудаваная шафа, вялікі ложак, гара кніжак на падлозе, туалетны столік (набыты, мяркуючы па ўсім, проста ў камплекце з ложкам). У вочы нам адразу ж кінуўся прафесійны фотаапарат з вялізнымі аб’ектывамі, што ляжаў на люстэрку. Вось толькі кожная ў гэты момант падумала пра сваё: Юля тут жа прызнала ў Раманчуку калегу па фотасправе, мяне ж мучыла пытанне: чаму ўсё гэта знаходзіцца ў спальні?Пакуль — Няўжо рэдка карыстаецеся? — — Крыўдзіш, — тут жа азваўся Яраслаў. — Паглядзіце, на чым ён у мяне стаіць. Ён падняў покрыва, і мы ўбачылі пад ложкам… кнігі, складзеныя стосам у якасці падпорак. Мяркуючы па ўсім, свой рэсурс гэты ложак ужо вычарпаў. — Будзем правяраць? — падміргнуў Раманчук. — — Лаўлю на слове! — А дзе вы захоўвайце свае гальштукі? — для бяспекі вырашылі мы змяніць тэму і заадно ненавязліва зазірнуць у шафу кандыдата. Раманчук без ценю сумневу расчыніў дзверкі і пачаў дэманстраваць сваю калекцыю. Гальштукаў ў яго і праўда аказалася шмат. Нават іменны. — Праўда, завязваць сам не ўмею. Прашу сяброў, — прызнаўся Раманчук. А вось кнігі на падлозе каля ложка прызначаліся для ўдзельнікаў школы, якую вядзе Раманчук на базе Цэнтра Мізэса. — Часам збіраемся ў мяне дома, — расказаў кандыдат і прадбачліва ўдакладніў: — У суседнім пакоі. Бывае, выязджаем Так мы плаўна перамясціліся ў гасцёўню. Эканамічная Камасутра Мяркуючы па фотаздымках, да навучання Раманчук ставіцца нестандартна. Людзі ў купальніках мала нагадвалі удзельнікаў эканамічнага семінару. Ды і праграма заняткаў выглядала вельмі нават прывабна (я тут жа пашкадавала, што рэдактар надоечы адмовіўся мяне туды адпускаць). — Дарэчы, некалькі параў пасля нашых заняткаў ажаніліся, — пахваліўся сваёй роляй Купідона кандыдат. Ад кампутарных здымкаў перайшлі да фотаальбомаў. Вось Раманчук з Маргарэт Тэтчэр, вось з Сямёнам Шарэцкім, вось перакладае Кебічу, шмат фота з рознымі еўрапейскімі міністрамі. Але асноўная частка альбома — дзяўчаты, дзяўчаты, дзяўчаты. На каленях, у абдымку, на фоне — Прычым нават не ведаю, што для гарадзенцаў было горш. Мы тут жа ўявілі, як Раманчук даказваў гарадзенкам адваротнае, і засмяяліся. Сама ж гасцёўня змяшчала адначасова і бібліятэку, і працоўны кабінет. На паліцах — узнагароды Раманчука за плённую працу на эканамічнай ніве. На стэлажах — кнігі, у тым ліку і ўласнага аўтарства. — А вось у гэтых папках я захоўваю выразкі розных цікавых артыкулаў па тэме, — паказаў Яраслаў на верхнюю паліцу стэлажа. Аднак нашу ўвагу прыцягнулі зусім не эканамічныя працы, а ўзгрувашчаная на іх «Камасутра» і яшчэ нейкая эратычная кніжка з малюнкамі. — «Камасутру» мне падаравалі падчас паездкі на форум у Індыю. Іншым лектарам дасталіся кніжкі па эканоміцы, а мне, як самому маладому, уручылі гэтую. Вырашылі, што патрэбнейшая. Тут, дарэчы, прапісаныя 40 правілаў, якія павінна ведаць жанчына. Вось зараз я вас і праверу. Да нашай вялікай радасці, ад гэтага экзамена нас выратаваў тэлефонны званок. Так мы ад «Камасутры» плаўна перайшлі да ёгі. Высветлілася, што і гэтым Раманчук займаецца з задавальненнем. Прапусціць магчымасць пафатаграфаваць кандыдата ў розных позах мы не маглі. — А можаце, як ёг, у вузел завязацца? — падбухторвалі мы.— Магу. Толькі для гэтага трэба болей размяцца, а то потым і не развяжашся, — засмяяўся Яраслаў. Мы вырашылі паберагчы кандыдата для гісторыі. Ёга аказалася не адзіным захапленнем Раманчука. З шафы тут жа дасталіся ракеткі для вялікага тэніса і Яшчэ крыху пахадзіўшы па кватэры, вывучыўшы ў ваннай усе скляначкі (яны, дарэчы, у Раманчука таксама асаблівыя — замежныя, нават пасту ён купляе упакоўкамі толькі ў Амерыцы), мы нарэшце вырашылі, што трэба й меру ведаць. — Ну, дарогу да мяне цяпер ведаеце. Так што заходзьце ў любы час, — ветліва запрашаў нас кандыдат. Мы горача паабяцалі вярнуцца. Падзяліцца навіной:
Настасся Зелянкова, фота Юліі Дарашкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яраслаў Раманчук: «Ложак будзем правяраць?»
|
|