У Ерэване адкрываецца нефармальны саміт АДКБ
20.08.2010 10:45
—
Новости Политики
|
Сёння ў Ерэване адкрываецца двухдзённы нефармальны саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Паводле інфармацыі Як паведаміў журналістам напярэдадні саміта памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька, улічваючы нефармальны характар мерапрыемства, любы з прэзідэнтаў зможа вынесці дадатковыя пытанні на абмеркаванне. «Так, напрыклад, плануецца, што прэзідэнт Расіі, які цяпер з’яўляецца старшынёй Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, узгодніць з астатнімі кіраўнікамі дзяржаў даты правядзення ў Маскве чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ», — сказаў Прыходзька. Ён таксама паведаміў, што «па традыцыі па выніках нефармальнага саміта не прадугледжваецца прыняцця У праграме цяперашняга саміта запланаваны як рабочыя мерапрыемствы, так і культурныя — прэзідэнты наведаюць возера Севан. У рамках ерэванскай сустрэчы магчыма правядзенне асобных двухбаковых сустрэч прэзідэнтаў, адзначыў Прыходзька. У саміце ўдзельнічае Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміў кіраўнік Вечарам 19 жніўня ў Ерэван прыбыў прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Ён наведвае Арменію з дзяржаўным візітам, пасля чаго возьме ўдзел у саміце АДКБ. На мінулым тыдні расійскія СМІ са спасылкай на Крэмль паведамілі, што Мядзведзеў не мае намеру праводзіць двухбаковую сустрэчу з Лукашэнкам.Варта таксама адзначыць, што 18 жніўня намеснік кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Аляксей Громаў пацвердзіў гатоўнасць Масквы апублікаваць стэнаграму з абяцаннямі прэзідэнта Беларусі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію, якія былі дадзеныя на адным з пасяджэнняў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта чацвёртая па ліку нефармальная сустрэча ў гісторыі арганізацыі.
|
|