Кіраўнік Малдовы мае прыехаць у Беларусь
21.08.2010 15:52
—
Новости Политики
|
Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы, старшыня парламента Міхай Гімпу ў бліжэйшы час плануе наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым ён паведаміў на прэс-канферэнцыі. Дата візіту ўдакладняецца па дыпламатычных каналах. Міхай Гімпу заявіў, што Малдова зацікаўлена ў развіцці канструктыўнага і прагматычнага супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх напрамках з упорам на гандлёвыя і эканамічныя сувязі. Паводле яго слоў, Кішынёў гатовы таксама рэалізаваць з Мінскам сумесныя праекты, ствараць малдаўска-беларускія сумесныя прадпрыемствы ў мэтах забеспячэння рынкаў дзвюх краін якаснымі прадуктамі і паслугамі. Падзяліцца навіной:
Паводле БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы, старшыня парламента Міхай Гімпу ў бліжэйшы час плануе наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым ён паведаміў на...
|
|