Пуцін: Перамовы аб адзінай валюце зайшлі ў тупік. 21.by

Пуцін: Перамовы аб адзінай валюце зайшлі ў тупік

31.08.2010 10:48 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перамовы аб адзінай валюце з Беларусьсю зайшлі ў тупік, прызнаў расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін.

Пуцін адзначыў, што патрабаваньні, якія высоўваюцца Менскам, фактычна заблякавалі рашэньне гэтага пытаньня.

«Я лічу, што гэта памылка з боку нашых беларускіх партнэраў, што мы не ўводзім адзіную валюту. На самой справе, для Беларусі гэта было б вялікім плюсам.

Калі б мы перайшлі на адзіную валюту ў выглядзе расейскага рубля, то гэта стабілізавана б фінансавую і эканамічную сістэму Беларусі «, — сказаў Пуцін у інтэрвію Камсамольскай праўдзе.

Гэта памылка з боку нашых беларускіх партнэраў, што мы не ўводзім адзіную валюту.

Паводле словаў Пуціна, першапачаткова беларускія ўлады выступалі за тое, каб расейскія рублі маглі друкаваць як у Менску, так і ў Маскве.

«Але гэта нонсэнс. Такое немагчыма. Гэта проста прывядзе да поўнага разбурэньня нашых эканомік. Яны, у агульным, пагадзіліся, а потым выступілі з іншай ініцыятывай: добра, няхай гэта будзе адзіны сумесны Цэнтрабанк, але пры прыняцьці рашэньняў нашыя галасы павінны ўлічвацца 50 на 50. Мы, вядома, з павагай ставімся да Беларусі. Але беларуская эканоміка складае ўсяго 3 адсоткі ад расейскай эканомікі. І пагадзіцца на тое, каб прымалі рашэньні ў Цэнтрабанку 50 на 50, мне здаецца, гэта несправядліва ў адносінах да Расеі. Мы з гэтым не пагадзіліся «, — сказаў Пуцін.

У выніку, паводле ягоных словаў, «пытаньне зайшло ў тупік».

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамовы аб адзінай валюце з Беларусьсю зайшлі ў тупік, прызнаў расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін.Пуцін адзначыў, што патрабаваньні, якія высоўваюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика