Раманчук прапаноўвае публічна абмеркаваць беларуска-расійскія адносіны
03.09.2010 17:03
—
Новости Политики
|
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслаў Раманчук прапаноўвае правесці на беларускім тэлебачанні публічную дыскусію аб стане і перспектыве развіцця Паводле яго слоў, адпаведны зварот да Аляксандра Лукашэнкі будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта. «Лукашэнка нясе поўную адказнасць за знешнюю палітыку краіны і скандальна нізкі ўзровень адносін паміж краінамі, які ўстанавіўся апошнім часам.16 гадоў ён заяўляў аб дружбе і партнёрстве з Расіяй, а цяпер узровень канфліктнасці такі, што наступным крокам можа стаць адкліканне паслоў», — сказаў Раманчук. Палітык паведаміў, што ў АГП ёсць канцэпцыя будаўніцтва партнёрскіх адносін з Расіяй. «Магчыма, нашы думкі і ідэі могуць стаць карыснымі і ўладам», — падкрэсліў Раманчук. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслаў Раманчук прапаноўвае правесці на беларускім тэлебачанні публічную...
|
|