Класкоўскі: Апазіцыі трэба было думаць раней
14.09.2010 12:05
—
Новости Политики
|
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 19 снежня. Да іх застаецца роўна тры месяцы. «НН» пацікавілася ў аналітыка Аляксандра Класкоўскага, ці дастаткова гэтага тэрміну, каб правесці выніковую выбарчую кампанію. Эксперт лічыць, што і так, і не: «3 месяцы — тэрмін, прадугледжаны заканадаўствам. Калі браць палітычны бок праблемы, то для беларускай улады чым менш часу аддаецца на кампанію, тым лепш. Улада зацікаўлена ў дэпалітызацыі грамадства. Чым менш часу на агітацыю, рэкламу, тым лепш для ўлады. Гэта асабліва добра заўважна падчас мясцовых выбараў. Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб апазіцыі не хапіла часу раскрыцца. А што датычыць апазіцыі, то яна сама вінаватая — трэба было раней думаць.Падрыхтоўку да наступных выбараў трэба пачынаць пасля мінулых. Беларуская апазіцыя ізноў наступіла на старыя граблі — няма адзінага кандыдата, стратэгіі. Тэорыя аб тым, што чым больш кандыдатаў, тым лепш — глупства. Зараз усе рэсурсы будуць кінутыя на збор 100 тысяч подпісаў, якія ўсе кандыдаты не здолеюць сабраць. І калі нават у выніку застанецца адзін апазіцыйны кандыдат, то ён не будзе адзіным кандыдатам ад апазіцыі». Аляксандр Класкоўскі таксама лічыць, што улада зацікаўленая вырашыць пытанне прэзідэнцкай пасады менавіта 19 снежня. «Лукашэнка памятае, як у 1994 годзе ён сам перамог у другім туры і таму не дапусціць гэтага. Тады ўся наменклатура за два тыдні перайшла да яго. Другі тур для Лукашэнкі — гэта канец. Гэта крыніца натхнення для апазіцыі, дадатковае поле гульні для Крамля, дэманстрацыя слабасці улады ў вачах грамадства. Другі тур для Лукашэнкі — гэта катастрофа. Таму ўсё вырашыцца 19 снежня», — лічыць аналітык.Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларуская апазіцыя ізноў наступіла на старыя граблі – няма адзінага кандыдата, стратэгіі. Тэорыя аб тым, што чым больш кандыдатаў, тым лепш – глупства», - кажа...
|
|