ГРАМАДСКАЯ ДУМКА ПРА ПРЭЗІДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ, ЯКІЯ МАЮЦЬ АДБЫЦЦА. 21.by

ГРАМАДСКАЯ ДУМКА ПРА ПРЭЗІДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ, ЯКІЯ МАЮЦЬ АДБЫЦЦА

18.09.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з вынікамі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 г. Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераважная большасць рэспандэнтаў (90 %) ведала, што не пазней як у лютым 2011 г. павінны адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выказваюць інтарэс да будучых выбараў 80 % грамадзян краіны.

Большасць апытанага насельніцтва (65 %) сцвярджае, што дзейнае заканадаўства дазваляе правесці дэмакратычныя выбары.

Большасць грамадзян краіны (73,5 %) упэўнена, што вынікі выбараў залежаць ад іх галасоў.

Лічаць, што можна давяраць вынікам будучых прэзідэнцкіх выбараў, 73 % апытаных грамадзян рэспублікі.

Аб намеры ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заявіла 90 % апытаных грамадзян: 96,5 % працоўных сельскай гаспадаркі, 88,5 % працоўных прамысловасці, будаўніцтва і да т.п., 89 % служачых, 82 % студэнтаў і навучэнцаў, 91,5 % пенсіянераў.

Сярод асноўных матываў удзелу ў будучых выбарах большасць рэспандэнтаў (77,5 %) адзначыла: "Я заўсёды хаджу на выбары, бо лічу ўдзел у іх сваім грамадзянскім абавязкам".

Іншыя матывы ўдзелу ў галасаванні адзначылі менш за 17 % апытаных (гл. дыяграму).

Не маюць намеру ўдзельнічаць у галасаванні толькі 6 % рэспандэнтаў.

На момант апытання не прынялі рашэння аб сваім удзеле ў выбарах 3,5 % грамадзян.

Магчымасць развіцця падзей, падобных да "каляровых рэвалюцый", большасць апытаных грамадзян (81 %) адмаўляюць.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з вынікамі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 г. Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика